У Пекіне завяршылася першая рэпетыцыя мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 70-годдзя заснавання КНР
  2019-09-09 10:26:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Першая сумесная рэпетыцыя мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 70-годдзя заснавання КНР, завяршылася ў Пекіне раніцай у нядзелю, прыкладна за тры тыдні да святочнай падзеі. Рэпетыцыя праходзіла з 23:00 суботы да перадсвітальных гадзін у нядзелю ў раёне плошчы Цяньаньмэнь у цэнтры кітайскай сталіцы. Каля 90 тыс. чалавек прынялі ўдзел у рэпетыцыі і працах па прадастаўленні дапаможных паслуг. У рэпетыцыю ўключаны ваенны парад, масавае шэсце і прадстаўленні. На месцы таксама было праведзена тэсціраванне сістэмы феерверкаў, паведамілі ў прэс-цэнтры мерапрыемства.

Гарадскія ўлады выказалі ўдзячнасць мясцовым жыхарам за разуменне і падтрымку рэпетыцыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040