Цырымонія ўзняцця сцягоў КНР і САР Сянган на плошчы Залатой баўгініі
  2019-09-09 14:31:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Некалькі сотняў жыхароў Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Сянган сабраліся сёння каля 07:00 на плошчы Залатой баўгініі, каб прыняць удзел у цырымоніі ўзняцця сцягоў. Сённяшняя цырымонія праводзілася Сянганскай асацыяцыяй гвардзейцаў ўзняцця сцягоў. З моманту вяртання Сянгана пад суверэнітэт Кітая гэта падзея адбываецца на плошчы Залатой баўгініі штодня. Людзей на плошчы станавілася ўсё больш, у многіх у руках былі дзяржаўныя сцягі КНР, яны фатаграфаваліся ля скульптуры вечнаквітнеючай баўгініі. У 07:55 пачуліся гукі "Песні, усхваляючай Радзіму", амаль тысяча галасоў заспявалі ва ўнісон. У 07:59 чырвоны сцяг з пяццю зоркамі і чырвоны сцяг з баўгініяй пачалі плаўна ўздымацца. Усе прысутныя ўсталі навыцяжку, гучна заспявалі гімн і глядзелі на два чырвоных сцяга, якія роўна ў 08:00 дасягнулі вяршыні флагштокаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040