Амерыканская гандлёвая палата ў Паўднёвым Кітаі заявіла аб аптымістычных адносінах кампаній ЗША да кітайскага рынку
  2019-09-09 16:47:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня Амерыканскай гандлёвай палаты ў Паўднёвым Кітаі / AmCham South China / Харлі Сеедзін заявіў у суботу, што амерыканскія кампаніі па-ранейшаму аптымістычна ставяцца да кітайскага рынку.

У інтэрв'ю інфармагенцтву Сіньхуа на палях Кітайскага міжнароднага гандлёва-інвестыцыйнага кірмашу Х. Сеедзін сказаў, што "амерыканскія кампаніі ў Кітаі працягваюць расці і становяцца прыбытковымі, і, вядома ж, мы не хочам адставаць, таму што трэнні працягваюцца".

Нагадаем, што Кітайскі міжнародны гандлёва-інвестыцыйны кірмаш праходзіць у горадзе Сямэнь / прав. Фуцзянь, Усходні Кітай /.

"Я асабіста лічу, што мы цалкам упэўненыя ў інвесціраванні ў Кітай", - дадаў ён.

У якасці аднаго з доказаў даверу амерыканскіх кампаній да кітайскага рынку ён прывёў праект "Вінаробня дзевяці рэк" - адзін са шматлікіх праектаў, падпісаных на гэтым кірмашы сёлета, які ўяўляе сабой шматнацыянальнае сумеснае прадпрыемства пад кіраўніцтвам ЗША з аб'ёмам інвестыцый 150 млн юаняў (каля 21 млн. дол. ЗША).

Па завяршэнні будаўніцтва гэта будзе першы ў Кітаі лікёрагарэлачны завод са стопрацэнтным замежным капіталам, які вырабляе спіртныя напоі ўсіх катэгорый, у тым ліку гарэлку, джын, ром, лікёры, амерыканскія віскі і інш.

Паводле апытання, апублікаванага гандлёвай палатай ў пачатку гэтага года, 46 прац. з 240 рэспандэнтаў бачаць Кітай на першым месцы ў сваім глабальным інвестыцыйным плане, а 24 працэнтаў лічаць яго другім і трэцім прыярытэтам.

Як заявіў Х. Сеедзін, па меры развіцця спажывецкага рынку Кітая рэінвеставанні ў краіну ў 2019 годзе, як чакаецца, падскочаць на 37,9 прац. да 19,4 млрд долараў ЗША сярод усіх прадпрыемстваў-членаў Амерыканскай гандлёвай палаты ў Паўднёвым Кітаі.

Амерыканская гандлёвая палата ў Паўднёвым Кітаі 17-ы год запар прымае ўдзел у Кітайскім міжнародным гандлёва-інвестыцыйным кірмашы, які адкрыўся ў нядзелю. У склад яе дэлегацыі ўваходзяць больш за 100 кіраўнікоў прадпрыемстваў вышэйшага звяна, у тым ліку члены кіраўніцтва кампаній Apple, Deloitte, Honeywell, Johnson & Johnson, KPMG і Nike.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040