157 чалавек затрыманы паліцыяй Сянгана за розныя парушэнні
  2019-09-10 10:41:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па звестках, прадстаўленых сёння паліцыяй Сянгана, з 6 па 9 верасня ў горадзе адбыліся падпалы ў раёнах Mong Kok і Central, якія нанеслі сур'ёзныя страты інфраструктуры станцый метрапалітэна Prince Edward і Wan Chai. Паліцыя арыштавала 157 чалавек па падазрэнні ў захоўванні зброі ў злачынных мэтах, здзяйсненні нападу на паліцэйскіх, непадпарадкаванні пастановам крымінальнага суда, удзеле ў несанкцыянаваных мітынгах і іншых злачынствах.

Галоўны камісар аддзялення па сувязях з грамадскасцю паліцэйскага ўпраўлення адміністрацыі Сянгана Се Чжэньчжун на прэс-канферэнцыі паведаміў, што за апошнія тры дні радыкальна настроеныя дэманстранты, ігнаруючы судовую забарону у дачыненні да міжнароднага аэрапорта Сянгана, уварваліся на тэрыторыю аэрапорта і паспрабавалі паралізаваць яго працу. Яны нанеслі шкоду некалькім станцыям метрапалітэна, узвялі загароду на галоўнай магістралі і падпалілі яе. Такія ўчынкі хуліганаў з'яўляюцца варожымі ў адносінах да гараджан, у сувязі з чым паліцыя працягне забяспечваць грамадскі парадак і бяспеку, а таксама абавязкова расследуе ўсе справы аб злачынных парушэннях.

З 6 па 9 верасня 157 чалавек былі арыштаваны, уключаючы 125 мужчын і 32 жанчын ва ўзросце ад 14 да 63 гадоў. Яны падазраюцца ў здзяйсненні такіх крымінальных злачынстваў, як псаванне маёмасці, перашкода выкананню дзяржаўнымі службоўцамі сваіх абавязкаў, напад на паліцыю, непадпарадкаванне пастановам крымінальнага суда, удзел у несанкцыянаваных мітынгах і інш. Пры гэтым у дачыненні да пяці мужчын і адной жанчыны ўжо распачаты крымінальныя справы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040