Сі Цзіньпін правёў перамовы з прэзідэнтам Казахстана К.-Ж.Такаевым
  2019-09-12 12:43:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у Доме народных сходаў правёў сустрэчу з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым. Лідары абедзвюх дзяржаў разам вырашылі, што бакі павінны, кіруючыся духам агульнага лёсу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, развіваць адносіны вечнага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства паміж Кітаем і Казахстанам.

Па словах Сі Цзіньпіна, кітайска-казахстанскія адносіны з'яўляюцца прыкладам добрасуседства і дружбы. Кітайскі бок імкнецца паглыбляць усебаковае стратэгічнае супрацоўніцтва з казахстанскім бокам, ператвараць у жыццё спалучэнне кітайскага "Эканамічнага пояса Шаўковага шляху" і казахстанскай стратэгіі "Светлы шлях", умацоўваць транспартна-камунікацыйную ўзаемазвязанасць, разам будаваць кітайска-казахстанскую магістраль для сухапутных і марскіх перавозак, садзейнічаць павышэнню якасці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, істотна нарошчваць супрацоўніцтва ў сферы вытворчых магутнасцей, пашыраць супрацоўніцтва ў галіне навукова-тэхнічных інавацый, а таксама ўмацоўваць гуманітарныя абмены і міжрэгіянальныя кантакты. Кітай і Казахстан павінны дакладна стаць на абарону адкрытай сусветнай эканомікі і ўнесці пазітыўны ўклад у садзейнічанне станаўленню больш справядлівай і рацыянальнай сістэмы глабальнага кіравання. Неабходна рабіць так, каб Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва адыгрывала больш актыўную ролю ў рэгіянальных і міжнародных справах, актыўна прытрымлівацца новай канцэпцыі агульнай, комплекснай і устойлівай бяспекі, заснаванай на супрацоўніцтве, пашыраць супрацоўніцтва ў сферы бяспекі і сумесна адказваць на агульныя выклікі.

У сваю чаргу, К.-Ж.Такаеў сардэчна павіншаваў Кітайскую Народную Рэспубліку з 70-й гадавінай з дня яе заснавання. Па словах К.-Ж. Такаева, Кітай пераадолеў незвычайны шлях, дамогся бліскучых вынікаў у сваім развіцці і не толькі ўмілаваў уласны народ, але і ўнёс важны ўклад у садзейнічанне сусветнаму развіццю і прагрэсу ўсяго чалавецтва. Кітайская палітыка рэформаў і адкрытасці прынесла ўсім краінам свету, у тым ліку Казахстану, велізарную колькасць магчымасцей. Казахстан нязменна падтрымлівае намаганні ўрада КНР і кітайскага народа па абароне інтарэсаў сваёй краіны ў галіне суверэнітэту, бяспекі і развіцця. Казахстан разлічвае, што сумеснае фарміраванне адносін вечнага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства паміж Кітаем і Казахстанам зможа падняць двухбаковыя адносіны на новы ўзровень. Казахстанскі бок вельмі ганарыцца, што шэсць гадоў таму менавіта ў Казахстане Сі Цзіньпін высунуў найвялікшую ініцыятыву сумеснага будаўніцтва "Эканамічнага пояса Шаўковага шляху". Гэта ініцыятыва мае вялікае значэнне для будучыні рэгіянальнага і сусветнага развіцця. Казахстанскі бок з нецярпеннем чакае ўмацавання кантактаў на высокім узроўні з кітайскім бокам і пашырэння практычнага супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях" у гандлёва-эканамічнай, інфраструктурнай, энергетычнай галінах, у сферы 5G, у галіне навукі і тэхналогій, у гуманітарнай сферы. Бакам неабходна цесна ўзаемадзейнічаць у рамках ШАС і Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі, абараняць рэгіянальную бяспеку і процідзейнічаць ўмяшальніцтву звонку.

Пасля завяршэння перамоў Сі Цзіньпін і К.-Ж.Такаеў падпісалі "Сумесную заяву Кітайскай Народнай Рэспублікі і Рэспублікі Казахстан". Лідары дзвюх дзяржаў таксама прысутнічалі пры падпісанні двухбаковых пагадненняў аб супрацоўніцтве. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040