Патуранне і падтрымка амерыканскіх палітыкаў дазваляюць удзельнікам сянганскіх беспарадкаў адчуваць падтрымку за спіной
  2019-09-12 15:42:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін на сённяшняй прэс-канферэнцыі заявіла, што як раз з-за папушчальніцтва і падтрымкі некаторых амерыканскіх палітыкаў элементы, якія ўдзельнічаюць у антыкітайскіх пратэстах у Сянгане, паводзяць сябе зухавата і бязбоязна, адчуваючы падтрымку за спіной. Хуа Чуньін запатрабавала ад "некаторых асобаў" неадкладна спыніць патуранне гвалту і злачынствам, а таксама ўмяшальніцтва ў справы Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Сянган.

Адзін з журналістаў задаў пытанне: частка амерыканскіх кангрэсменаў 10 верасня ўнесла законапраект, які прадугледжвае забараніць кампаніям ЗША экспартаваць у САР Сянган слёзатачывы газ, пярцовыя балончыкі, гумовыя кулі і іншы паліцэйскі рыштунак, паколькі метады, якія прымяняюцца сянганскай паліцыяй супраць дэманстрантаў, выклікаюць мноства нараканняў. Якая рэакцыя кітайскага боку?

"Я хацела б спытаць гэтых амерыканскіх кангрэсменаў: калі экстрэмісты жорстка нападаюць на сянганскіх паліцэйскіх і калечаць іх, паралізуюць працу аэрапорта і метро, дзе абагаўлёная вамі законнасць? Калі незаконна публікуюцца асабістыя даныя звыш тысячы сянганскіх паліцэйскіх і членаў іх сем'яў, яны адчуваюць запалохванні ў сетцы, дзе вашы хвалёныя правы чалавека? Калі людзі з іншай кропкай гледжання праследуюцца, дзе свабода, пра якую вы гаворыце?" -- сказала Хуа Чуньін.

Прадстаўнік МЗС паказала, што асобныя амерыканскія кангрэсмены, з аднаго боку, ухваляюць гвалт і злачынствы, называючы іх "барацьбой за свабоду і правы чалавека", а з другога боку, ачарняяюць вытрыманую, самаадданую працу сянганскай паліцыі, называючы яе "празмерным ужываннем сілы". Гэта недасяжная прафанацыя свабоды, дэмакратыі і правоў чалавека, відавочнае грэбаванне воляй большасці сянганцаў, якія жадаюць спынення гвалту, утаймавання хаосу і аднаўлення парадку. У гэтым праяўляецца крайняя крывадушнасць і непрыхаваныя падвойныя стандарты. "Як раз з-за папушчальніцтва і падтрымкі некаторых амерыканскіх палітыкаў элементы, якія ўдзельнічаюць у антыкітайскіх пратэстах і беспарадках, могуць паводзіць сябе так зухавата і бязбоязна, адчуваючы падтрымку за спіной", -- дадала Хуа Чуньін. Яна падкрэсліла, што справы САР Сянган -- унутраная палітыка Кітая. Усе, хто паспрабуюе ў сянганскім пытанні гуляць з агнём, у выніку толькі апякуць сябе. "Мы настойліва заклікаем асобных амерыканскіх прадстаўнікоў не губляць розуму, неадкладна спыніць патуранне гвалту і злачынстваў, а таксама ўмяшальніцтва ў справы Сянгана", -- сказала на заканчэнне Хуа Чуньін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040