Кіраўнік Сусветнага банка заявіў аб працягу запаволення глабальнага эканамічнага росту
  2019-09-19 15:48:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Сусветнага банка Дэвід Мэлпас у аўторак заявіў, што ў сувязі з падзеннем інвестыцый, зніжэннем прыбытковасці аблігацый і пад уздзеяннем многіх іншых негатыўных фактараў глабальны эканамічны рост працягне запаволенне, і ў гэтым годзе яго тэмпы апынуцца ніжэй, чым 2,6 прац, як меркавалася раней .

Выступаючы ў амерыканскім Інстытуце сусветнай эканомікі Петэрсана, Д. Мэлпас адзначыў, што запаволенне тэмпаў росту назіраецца ў свеце паўсюдна. Пры гэтым у большасці краін, якія развіваюцца, яно адбываецца ў рознай ступені, у той час як у Еўропе асобныя рэгіёны альбо ўжо знаходзяцца ў рэцэсіі, альбо балансуюць на яе грані. Паводле яго слоў, апублікаваны ў чэрвені даклад Сусветнага банка "Прагноз для сусветнай эканомікі" панізіў чаканыя ў гэтым годзе тэмпы глабальнага эканамічнага росту да 2,6 прац, аднак зыходзячы з бягучай сітуацыі, фактычны рост можа апынуцца нават ніжэй за гэтую лічбу.

Акрамя таго, Д. Мэлпас выказаў глыбокую заклапочанасць зніжэннем прыбытковасці аблігацый. Ён растлумачыў, што ў цяперашні час агульны кошт аблігацый з нулявой або адмоўнай стаўкай ўжо перавышае 15 трлн долараў, што азначае перспектыву нізкага эканамічнага росту ў будучыні. Акрамя таго, знясіленне назапашанага капіталу прывядзе да працягу запаволення тэмпаў эканамічнага росту ў свеце і асабліва ў краінах, якія развіваюцца.

Д. Мэлпас таксама адзначыў, што спалучэнне розных негатыўных фактараў здольна прывесці да росту беднага насельніцтва ў некаторых краінах, якія развіваюцца, а гэта азначае, што будзе складаней дамагчыся мэты па зніжэнні беднасці, пастаўленай Сусветным банкам. Ён заклікаў праводзіць структурныя рэформы, уключаючы павышэнне ступені празрыстасці рынка даўгавых абавязацельстваў, пашырэнне ўдзелу ў глабальных ланцужках дабаўленага кошту, забеспячэнне стабільнасці валютнага рынку, што павінна даць стымул для эканамічнага росту.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040