Старшыня КНР павіншаваў сялян са Святам ураджаю
  2019-09-23 15:24:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін павіншаваў сялян са Святам ураджаю, якое адзначаецца ў Кітаі з мінулага года на дзень восеньскага сонцастаяння. Ён адзначыў, што ад сельскай гаспадаркі залежыць развіццё краіны, і дасягненні ў галіне сельскай гаспадаркі з'яўляюцца вынікам сумесных намаганняў усёй краіны, партыі і сялян.

Свята ўраджаю стала першым у Кітаі профільным святам сялян. Хоць афіцыйна яно адзначаецца адзін дзень, мерапрыемствы ў яго рамках будуць праходзіць на працягу паўмесяца, адзначылі раней у Міністэрстве сельскай гаспадаркі. Прадстаўнік Мінсельгаса падкрэсліў, што правядзенне Свята ўраджаю будзе садзейнічаць пашырэнню сельскагаспадарчага рынку і павышэнню даходаў сялян. Плануецца, што ў падчас свята пройдуць кірмашы сельгаспрадукцыі, якія будуць садзейнічаць павелічэнню аб'ёмаў продажаў.

Сёлета пачаў вяшчанне новы канал ЦТ Кітая «Сельская гаспадарка і вёска». Ён будзе вяшчаць 18 гадзін на суткі. Сі Цзіньпін выказаў цёплыя віншаванні ў сувязі з афіцыйным запускам новага канала. Ён спадзяецца, што новы канал паклапоціцца аб сельскай гаспадарцы, сельскіх раёнах і сялянах, унясе свой уклад у перамогу ў барацьбе з галечай, садзейнічанне рэфармаванню і развіццю сельскай гаспадаркі і сельскіх раёнаў Кітая і ажыццяўленне адраджэння сельскіх раёнаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040