Кітай распавёў пра развіццё прыватнага сектара эканомікі
  2019-09-25 11:37:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прыватны сектар эканомікі гуляе ўсё большую ролю ў развіцці КНР, на сёння ствараючы каля 90% новых працоўных месцаў у гарадах. Пра гэта 24 верасня паведаміў кіраўнік Дзяржстатутупраўлення КНР Нін Цзічжэ.

Паводле яго слоў, на сёння ў КНР дзейнічае каля 25 млн прыватных прадпрыемстваў, штодня ў краіне рэгіструецца 18 тыс. новых стартапаў. Прыватны сектар забяспечвае 50% падатковых паступленняў і 60% ВУП. Усё больш прыватных прадпрыемстваў з Кітая выходзяць на сусветны рынак і становяцца найбуйнейшымі ў свеце. Так, у гэтым годзе Кітай упершыню абагнаў ЗША і выйшаў на першае месца па прадстаўніцтве ў спісе 500 найбуйнейшых кампаній свету па версіі Fortune.

Міністр фінансаў КНР Лю Кунь, у сваю чаргу, падкрэсліў, што цэнтральныя ўлады працягваюць падтрымліваць прыватны бізнес. Так, сёлета падатковая нагрузка на прадпрыемствы будзе зніжана на 2 трлн юаняў ($ 282 млрд).

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040