У Кітаі выпушчаная выдавецкая прадукцыя, прысвечаная 70-годдзю ўтварэння КНР
  2019-09-26 10:53:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Кітайскія выдавецкія кругі выпусцілі лінейку якаснай прадукцыі з нагоды 70-й гадавіны ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі / КНР /.

Выбраныя выданні дэманструюць дасягненні і вопыт Кітая за апошнія 70 гадоў, а таксама адлюстроўваюць пераўтварэнні і прагрэс, дасягнутыя краінай з моманту 18-га з'езда Камуністычнай партыі Кітая / КПК / у 2012 годзе.

У гэтых выданнях таксама распавядаецца пра гісторыю КПК, Новы Кітай, пра сацыялізм з кітайскай спецыфікай у новую эпоху, простых людзей і іх сем'і праз прызму фактаў, лічбаў і прыкладаў.

Выданні ўключаюць у сябе кнігі, відэа-і аўдыёпрадукцыі, навуковыя працы, раманы і матэрыялы для чытання падлеткаў.

Тэмы кніг шырокія, і ўключаюць у сябе агульную гісторыю і развіццё Новага Кітая, яго навукова-тэхнічны прагрэс, распавядаецца аб Кітаі вачыма замежнікаў.

Кніжныя крамы па ўсёй краіне арганізавалі прэзентацыі дадзеных выданняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040