ЗША і Кітай маюць агульныя інтарэсы ў многіх сферах - гендырэктар JP Morgan
  2019-09-27 10:50:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
ЗША і Кітай маюць агульныя інтарэсы ў многіх сферах, такіх як эканамічны рост, падтрыманне міру, ядзернае нераспаўсюджванне, барацьба з тэрарызмам і абарона навакольнага асяроддзя. Пра гэта ў сераду заявіў Джэймс Дайман, генеральны дырэктар амерыканскага фінансавага холдынгу JP Morgan Chase & Co.

Падчас групавога абмеркавання на Глабальным бізнес-форуме Bloomberg 2019 Д. Дайман заявіў, што неабходна вырашаць гандлёвыя спрэчкі паміж дзвюма краінамі, а метады рашэння могуць быць рознымі.

"Гэта / гандлёвая вайна / можа быць вырашана ... Мы павінны старацца быць прыязнымі і зразумець іх праблемы, а яны павінны ставіцца да гандлёвай вайны больш сур'ёзна", - заявіў ён.

Глабальны бізнес-форум Bloomberg арганізуецца штогод. У ім бяруць удзел кіраўнікі ўрадаў і генеральныя дырэктары кампаній. Тэмай форуму гэтага года з'яўляецца "Аднаўленне глабальнай стабільнасці".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040