Ван І заклікаў пастаянных членаў Савета бяспекі ўсвядоміць сваю вялікую адказнасць і прыкласці агульныя намаганні па забеспячэнні міру і бяспекі ва ўсім свеце
  2019-09-27 17:25:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Член Дзяржсавета, міністр замежных спраў КНР Ван І ў чацвер зладзіў працоўны абед у пастаянным прадстаўніцтве Кітая пры ААН у гонар кіраўнікоў МЗС краін-пастаянных членаў Савета Бяспекі ААН і генеральнага сакратара сусветнай арганізацыі. На ім прысутнічалі міністр замежных спраў Францыі Жан-Іў Ле Дрыян, кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў, дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампея, дзяржаўны міністр у МЗС Вялікабрытаніі Тарык Махмуд Ахмад і генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш. Бакі абмяняліся думкамі па 75-й гадавіне стварэння ААН, актуальных рэгіянальных праблемах і супрацоўніцтве паміж пастаяннымі членамі Савета бяспекі.

Ван І адзначыў, што Статут ААН прадаставіў пяці пастаянным членам СБ ААН спецыяльны статус, на якіх таксама ўсклалі асаблівыя надзеі народы ўсіх краін свету. Пяць пастаянных членаў Савета бяспекі павінны ўсвядоміць сваю вялікую адказнасць, прыкласці агульныя намаганні па забеспячэнні міру і бяспекі ва ўсім свеце. "Мы павінны не толькі абараняць справядлівыя інтарэсы ўласных дзяржаў, але і садзейнічаць агульным інтарэсам міжнароднай супольнасці", - сказаў ён.

Ван І падкрэсліў, што пры цяперашняй складанай і зменлівай міжнароднай абстаноўцы пяць пастаянных членаў СБ ААН павінны гуляць вядучую ролю ў захаванні міжнароднага права для садзейнічання доўгатэрміноваму міру і стабільнасці ва ўсім свеце, падтрымцы мультылатэралізму для эфектыўнага пераадолення буйных выклікаў, павелічэнні дапамогі іншым краінам у развіцці для рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, умацаванні згуртаванасці і каардынацыі для дасягнення кансенсусу сусветнай супольнасці па супрацоўніцтве , а таксама ахове статусу ААН для ажыццяўлення мэты і прынцыпаў Статута ААН.

Ван І адзначыў, што Кітай мае намер сумесна з іншымі пастаяннымі членамі Савета бяспекі і генсекам ААН умацоўваць кантакты і ажыццяўляць супрацоўніцтва, выконваць свае абавязацельствы для ўрэгулявання глабальных актуальных праблем і ўнесці належны ўклад у садзейнічанне міру і росквіту ва ўсім свеце.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040