Лі Кэцян правёў перамовы з прэм'ер-міністрам Пакістана Імранам Ханам
  2019-10-09 09:30:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у Доме народных сходаў сустрэўся з прэм'ер-міністрам Пакістана Імранім Ханам, які прыбыў у Кітай для ўдзелу ў цырымоніі закрыцця Міжнароднай садоўніцкай выставы ЭКСПА-2019 у Пекіне і з рабочым візітам.

Лі Кэцян выказаў шчырыя спачуванні ўраду і народу Пакістана ў сувязі з нядаўнім магутным землятрусам, які адбыўся ў гэтай краіне. Паводле яго слоў, Кітай і Пакістан з'яўляюцца "ўсепагоднымі" стратэгічнымі партнёрамі, а сяброўства паміж дзвюма краінамі мае глыбокую і моцную аснову, не накіраваную супраць трэціх краін. Кітай надае вялікае значэнне візіту прэм'ер-міністра І. Хана. Кітайскі бок заўсёды разглядаў развіццё адносін з Пакістанам у якасці прыярытэтнага напрамку сваёй рэгіянальнай дыпламатыі, пастаянна падтрымлівала пакістанскі бок у абароне незалежнасці краіны, яе суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і законных правоў і інтарэсаў, у імкненні Пакістана да дасягнення росквіту і развіцця і ў імкненні адыгрываць больш важную ролю ў міжнародных і рэгіянальных справах. Кітай мае намер сумесна з Пакістанам прыкладаць намаганні для далейшага паглыблення стратэгічнага ўзаемадаверу, пашырэння практычнага супрацоўніцтва, умацавання гуманітарных кантактаў і вывядзення двухбаковых адносін і супрацоўніцтва на новы этап развіцця.

Лі Кэцян паказаў, што супрацоўніцтва Кітая і Пакістана не толькі адпавядае інтарэсам дзвюх краін, але і садзейнічае міру і стабільнасці ў рэгіёне. Кітай з радасцю даведаўся, што Пакістан ужо пераадолеў перыяд эканамічных цяжкасцей, і гатовы аказаць пакістанскаму боку дапамогу. Кітайскі бок імкнецца сумесна з пакістанскім бокам умацоўваць спалучэнне стратэгій развіцця, працягваць прасоўваць высакаякаснае развіццё кітайска-пакістанскага эканамічнага калідора, пашыраць супрацоўніцтва ў інфраструктурнай галіне, у гандлёва-эканамічнай і фінансавай сферах, у галіне вытворчых магутнасцей, зрабіць энергічныя крокі для садзейнічання больш збалансаванаму развіццю гандлю паміж Кітаем і Пакістанам, выкарыстоўваць пратакол аб 2-й фазе двухбаковага пагаднення аб свабодным гандлі для пашырэння экспарту якаснай пакістанскай прадукцыі ў Кітай, забяспечыць бяспеку кітайскіх прадпрыемстваў і грамадзян на тэрыторыі Пакістана і садзейнічаць ўзаемавыгаднаму і сумеснаму развіццю абодвух бакоў.

У сваю чаргу, Імрам Хан павіншаваў Кітайскую Народную Рэспубліку з 70-й гадавінай яе заснавання. Паводле яго слоў, дзякуючы кітайскай дапамозе і падтрымцы эканоміка Пакістана да цяперашняга моманту ўжо стабілізавалася і паступова аднаўляецца, што адлюстроўвае характар моцнага сяброўства паміж Пакістанам і Кітаем. Пакістан імкнецца сумесна з кітайскім бокам паскоранымі тэмпамі прасоўваць сумеснае будаўніцтва "Пояса і шляху", надае вялікае значэнне кітайска-пакістанскаму эканамічнаму калідору і будаўніцтву порта ў Гвадары, імкнецца сумесна з кітайскім бокам пашыраць аб'ём гандлю і інвестыцый, паскоранымі тэмпамі прасоўваць супрацоўніцтва ў такіх галінах, як энергетыка, гідра- і атамная энергетыка, чыгуначная сфера, сельская гаспадарка і садзейнічаць пастаяннаму прагрэсу ў двухбаковых адносінах.

Пасля завяршэння перамоваў кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін прысутнічалі на цырымоніі падпісання двухбаковых пагадненняў аб супрацоўніцтве ў такіх галінах, як будаўніцтва інфраструктуры, правапрымяненне і бяспека, культура, адукацыя, СМІ і інш. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040