Кітай спадзяецца, што КНДР і ЗША захаваюць цярпенне і пойдуць насустрач адно аднаму
  2019-10-09 09:37:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай спадзяецца, што КНДР і ЗША будуць захоўваць цярпенне і пойдуць насустрач адно аднаму, а таксама будуць прасоўваць дэнуклеарызацыю Карэйскага паўвострава і паставяць працэс палітычнага ўрэгулявання на правільны шлях. Пра гэта ў аўторак на прэс-канферэнцыі заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан.

У мінулую суботу КНДР і ЗША правялі перамовы на працоўным узроўні ў Стакгольме. КНДР заявіла, што перамовы сарваліся, у той час як прадстаўнік амерыканскага боку заявіў, што дэлегацыя ЗША правяла "добрыя перамовы" з КНДР, і прапанавала аднавіць перамовы праз два тыдні.

"Дыялог і кансультацыі з'яўляюцца фундаментальным выхадам для вырашэнні гэтага пытання", -- сказаў Гэн Шуан. Паводле яго слоў, Кітай гатовы працягваць адыгрываць канструктыўную ролю ў вырашэнні гэтага пытання. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040