Кітай захаваў 28-е месца ў рэйтынгу канкурэнтаздольнасці СЭФ
  2019-10-09 15:03:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай заняў 28-е месца з 141 эканомікі ў рэйтынгу Сусветнага эканамічнага форуму "Індэкс глабальнай канкурэнтаздольнасці". Пра гэта гаворыцца ў дакладзе арганізацыі, апублікаваным у сераду ў Жэневе.

Згодна з дакладам, у выніку Кітай атрымаў 73,9 бала з 100 магчымых, што на 1,3 бала вышэй за мінулагодні паказчык. Эксперты ВЭФ паставілі высокія балы Кітаю ў такіх сферах, як аб'ём рынку, стабільнасць макраэканомікі, здольнасць да інавацый, развіццё інфармацыйных тэхналогій, а таксама інфраструктура.

Па шэрагу пазіцый Кітай знаходзіцца ў адным шэрагу з членамі Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, у якую ўваходзяць, галоўным чынам, развітыя эканомікі. Напрыклад, па ўжыванні інфармацыйных тэхналогій Кітай перасягнуў 25 членаў АЭСР, чаканая сярэдняя працягласць жыцця кітайцаў перавысіла амерыканцаў і наблізілася да сярэдняга ўзроўню членаў АЭСР.

Лідарам рэйтынгу сёлета стаў Сінгапур, на другім месцы -- ЗША. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040