Нобелеўскія прэміі па літаратуры за 2018 і 2019 гады атрымалі пісьменнікі з Польшчы і Аўстрыі
  2019-10-11 09:43:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нобелеўская прэмія па літаратуры за 2018 г. прысуджана польскай пісьменніцы Вользе Такарчук, а за 2019 г. -- аўстрыйскаму пісьменніку Петэру Хандке. Пра гэта сёння абвясціла Шведская акадэмія.

Як заявіў на цырымоніі абвяшчэння лаўрэатаў пастаянны сакратар Шведскай акадэміі Матс Мальм, Вольга Такарчук атрымала прэмію за "апавядальнае ўяўленне, якое з усёй гарачынёй прадстаўляе перасячэння мяжы як форму жыцця", а Петэр Хандке -- за "значную працу, у якой з лінгвістычным талентам прааналізавана перыферыя і спецыфіка жыццёвага вопыту, назапашанага чалавецтвам". Прадстаўнік Шведскай акадэміі таксама сказаў, што Вольга Такарчук, якая нарадзілася ў Польшчы ў 1962 г., ніколі не разглядала рэальнасць як нешта стабільнае, і што яна будуе свае раманы на супрацьпастаўленні розных культурных феноменаў, такіх як "розум і вар'яцтва, мужчынскі і жаночы пачаткі, сям'і і адчужэнне". Яе творы адлюстроўваюць гісторыю Польшчы і рэальнае жыццё гэтай краіны. Найбольш характэрныя з твораў Такарчук -- "Правек і іншыя часы" і "Бегуны".

Петэр Хандке нарадзіўся ў 1942 г. у аўстрыйскім Грыфене. Яго пяру належыць мноства твораў, уключаючы раманы, публіцыстычныя нарысы, тэатральныя п'есы, кінасцэнарыі. Хандке стаў адным з найбольш аўтарытэтных пісьменнікаў Еўропы ў перыяд пасля Другой сусветнай вайны.

Як адзначыў на прэс-канферэнцыі М.Мальм, яму ўжо ўдалося звязацца з абодвума лаўрэатамі, і яны выказалі намер прыняць удзел у цырымоніі ўзнагароджання ў Стакгольме, якая запланавана на 10 снежня.

Старшыня Нобелеўскага камітэта па літаратуры і член Шведскай акадэміі Андэрс Ульсан пацвердзіў, што ў сувязі з уручэннем сёлета адразу двух Нобелеўскіх прэмій па літаратуры кожны з двух лаўрэатаў атрымае яе ў памеры 9 млн шведскіх крон (прыкладна 900 тыс. долараў). - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040