А. Лукашэнка запрасіў У.Зяленскага ў Беларусь
  2019-10-11 09:53:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў падзячны ліст прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў ўкраінскаму прэзідэнту за цёплы прыём беларускай дэлегацыі ў Жытоміры, адзначыўшы, што праведзеныя перамовы на вышэйшым узроўні прадэманстравалі салідарнасць краін у пытаннях міжнароднага парадку дня і двухбаковага супрацоўніцтва.

"Вынікі Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны ярка пацвярджаюць неабходнасць далейшага развіцця прамога міжрэгіянальнага дыялогу", -- падкрэсліў А. Лукашэнка. Прэзідэнт выказаў упэўненасць у паспяховым ажыццяўленні ўсіх беларуска-ўкраінскіх праектаў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, энергетыцы, транспарце і лагістыцы, а таксама ў пашырэнні культурных сувязей для ўмацавання традыцый добрасуседства.

"Перакананы, што дамоўленасці, дасягнутыя ў Жытоміры, будуць абавязкова рэалізаваныя. Разлічваю на працяг актыўных і змястоўных кантактаў", -- адзначыў ён. Прэзідэнт таксама запрасіў свайго ўкраінскага калегу наведаць з афіцыйным візітам Беларусь у зручны для яго час. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040