Кітай выведзе з беднасці 95% беднага насельніцтва да канца 2019 года
  2019-10-12 14:59:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Каля 95% маламаёмаснага насельніцтва Кітая пазбавіцца ад беднасці да канца 2019 года, заявіў у пятніцу кіраўнік канцылярыі кіруючай групы Дзяржсавета КНР па аказанні дапамогі ў развіцці бедных раёнаў Лю Юнфу. Паводле яго слоў, у Кітаі будзе ліквідавана крайняя беднасць ў 2020 годзе ў выніку намаганняў, якія плануецца прыкладаць на працягу ўсяго наступнага года.

Кітай дамогся гістарычных поспехаў у барацьбе з беднасцю за апошнія дзесяцігоддзі, што дазволіла Кітаю стаць асноўным укладальнікам у скарачэнне маштабаў галечы ў свеце. У 2018 годзе Кітай вывеў з беднасці 13,86 мільёна чалавек у сельскіх раёнах, пры гэтым колькасць бедных сельскіх жыхароў скарацілася з 98,99 млн у канцы 2012 года да 16,6 мільёна чалавек да канца мінулага года. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040