Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп правёў сустрэчу з Лю Хэ
  2019-10-12 15:24:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У пятніцу прэзідэнт ЗША Дональд Трамп правёў у Белым доме сустрэчу з членам Палітбюро ЦК КПК, віцэ-прэм'ерам Дзяржсавета КНР, кіраўніком кітайскай дэлегацыі на кітайска-амерыканскім усебаковым эканамічным дыялогу Лю Хэ, які ўзяў удзел у новым раўндзе гандлёва-эканамічных кансультацый КНР і ЗША на высокім узроўні.

Лю Хэ перадаў Дональду Трампу вуснае пасланне ад старшыні КНР Сі Цзіньпіна. У гэтым пасланні Сі Цзіньпін адзначыў, што ў апошнія гады кітайская і амерыканская дэлегацыі падтрымлівалі кантакты і праявілі добрую волю адно да аднаго, што віталі народы дзвюх краін і міжнародную супольнасць. Дэлегацыі дзвюх краін дамагліся прагрэсу на кансультацыях па некаторых артыкулах пагаднення. Бакі павінны належным чынам урэгуляваць праблемы, якія выклікаюць у іх заклапочанасць, і імкнуцца да пазітыўнага прагрэсу ва ўрэгуляванні іншых пытанняў. Забеспячэнне здаровага і стабільнага развіцця кітайска-амерыканскіх адносін ідзе на карысць абедзвюм краінам і ўсяму свету. Бакі павінны прытрымлівацца лейтматыву кансультацый, узаемадзеяння і стабільнасці, урэгуляваць рознагалоссі на аснове ўзаемнай павагі, пашыраць супрацоўніцтва на аснове ўзаемнай выгады, прасоўваць развіццё двухбаковых адносін у правільным рэчышчы.

Лю Хэ адзначыў, што падчас цяперашняга раўнда кансультацый бакі правялі адкрытае, эфектыўнае і канструктыўнае абмеркаванне пытанняў, якія прадстаўляюць агульны інтарэс, дамагліся істотнага прагрэсу ў такіх галінах, як сельская гаспадарка, абарона інтэлектуальнай уласнасці, курс валют, фінансавыя паслугі, пашырэнне гандлёвага супрацоўніцтва, трансфер тэхналогій і ўрэгуляванне спрэчак, абмеркавалі праграму далейшых кансультацый. Належнае ўрэгуляванне кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных адносін пойдзе на карысць як КНР, так і Злучаным Штатам, а таксама будзе спрыяць міру і росквіту на ўсёй планеце.

Лю Хэ выказаў спадзяванне, што бакі пойдуць насустрач адно аднаму, належным чынам урэгулююць праблемы, якія іх непакояць, на аснове роўнасці і ўзаемнай павагі і згодна з прынцыпам і напрамкам, вызначаным лідарамі дзвюх дзяржаў, прасунуць здаровае і стабільнае развіццё двухбаковых гандлёва-эканамічных сувязяў.

Д. Трамп падзякаваў Сі Цзіньпіна за вуснае пасланне і зноў павіншаваў з 70-годдзем утварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі. Ён папрасіў Лю Хэ перадаць старшыні Сі Цзіньпіну цёплае прывітанне. Адзначыўшы інтэнсіўнае развіццё кітайска-амерыканскіх адносін, прэзідэнт заявіў, што вельмі паважае Кітай, вельмі паважае старшыню Сі Цзіньпіна і лічыць яго вялікім кіраўніком. Ён таксама выказаў задавальненне тым, што на амерыкана-кітайскіх гандлёва-эканамічных кансультацыях былі дасягнуты першыя істотныя вынікі, якія карысныя для абедзвюх краін і ўсяго свету.

Д. Трамп выказаў спадзяванне, што дэлегацыі дзвюх краін будуць старанна працаваць, як мага хутчэй узгодняць першы варыянт тэксту пагаднення і працягнуць кансультацыі. Ён заявіў, што ЗША вітаюць прыбыццё кітайскіх студэнтаў на вучобу ў краіну. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040