33 чалавекі сталі ахвярамі тайфуну "Хагібіс" у Японіі
  2019-10-14 09:29:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Магутныя ліўні, выкліканыя моцным тайфунам "Хагібіс", які абрынуўся на ўсходняе ўзбярэжжа Японіі, выклікалі паводкі ў многіх раёнах краіны. У выніку ўдару стыхіі 33 чалавекі загінулі, яшчэ 19 прапалі без вестак.

Паводле даных японскага інфармагенцтва "Кіёда Цусін", тайфун "Хагібіс" прывёў да разліцця рэк і горных абвалаў ў многіх раёнах краіны. Апроч таго, у Такійскім заліве затанула прышвартаванае грузавое судна пад сцягам Панамы. Усяго на борце знаходзілася 12 замежных членаў экіпажа. У ходзе пошукава-выратавальнай аперацыі атрымалася знайсці 9 чалавек, 5 з якіх загінулі.

У многіх раёнах Японіі па-ранейшаму назіраюцца перабоі з электра- і водазабеспячэннем. Праца грамадскага транспарту паступова нармалізуецца. Апроч дзвюх ліній высакахуткасных чыгунак -- Хакурыку-Сінкансан і Ямагата-Сінкансан, -- астатнія галінкі японскіх чыгунак, а таксама вялікая частка ліній сталічнага рэгіёна 13 кастрычніка ў другой палове дня ў асноўным вярнуліся да працы ў штатным рэжыме. У міжнародных такійскіх аэрапортах "Ханеда" і "Нарыта" адменена больш за 800 рэйсаў. Чакаецца, што 14 кастрычніка ўнутраныя і міжнародныя рэйсы вернуцца да звычайнай працы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040