ВПС НВАК правядзе ў Чанчуні паветранае шоу з нагоды свайго 70-годдзя
  2019-10-14 09:37:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ваенна-паветраныя сілы Народна-вызваленчай арміі Кітая /ВПС НВАК/ пакажуць узбраенне і тэхніку, а таксама прадэманструюць пілатажнае шоу з нагоды сваёй 70-й гадавіны з дня заснавання, заявіў т афіцыйны прадстаўнік ВПС НВАК Шэнь Цзінькэ.

Мерапрыемства пройдзе ў Чанчуні, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Цзілінь/ Паўночна-Усходні Кітай/, у перыяд з 17 па 21 кастрычніка, паведаміў на прэс-канферэнцыі Шэнь Цзінькэ.

Гледачы змогуць на свае вочы атрымаць асалоду ад вышэйшага пілатажу, шоу парашутыстаў, баявых вучэнняў знішчальнікаў трэцяга пакалення і паказальных выступленняў паветрана-дэсантных войскаў, сказаў прадстаўнік штаба ВПС палкоўнік авіяцыі Чжан Шоўхай.

Паводле яго слоў, у агульнай кольасці 35 самалётаў 10-ці тыпаў будуць выконваць фігуры вышэйшага пілатажу, у тым ліку знішчальнік-невідзімка J-20 / "Цзянь-20"/, цяжкі ваенна-транспартны самалёт Y-20/ "Юнь-20" / і знішчальнік J-16 / "Цзянь-16"/.

Пяць знішчальнікаў-невідзімак J-20 і тры ваенна-транспартныя самалёты Y-20 1 кастрычніка прынялі ўдзел у ваенным парадзе з нагоды 70-й гадавіны ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Палкоўнік авіяцыі Хуан Мінлінь паведаміў, што акрамя 19 самалётаў ВПС адабралі 71 адзінку тэхнікі для статычнай экспазіцыі, каб прадэманстраваць магчымасці паветранага бою, стратэгічных сродкаў дастаўкі, ранняга папярэджання і выяўлення, інфармацыйнай падтрымкі, а таксама супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны.

На выставе будуць прадстаўлены такія тыпы паветраных суднаў, як знішчальнік, бамбардзіроўшчык, транспартны самалёт, паветранае судна ранняй абвесткі, навучальны самалёт, верталёт і беспілотны лятальны апарат, сказаў ён, дадаўшы, што таксама будуць прадэманстраваны зброя СПА і радары ранняга папярэджання.

Сёлета спаўняецца 70 гадоў з дня стварэння ВПС НВАК. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040