На Сусветным інтэрнэт-кангрэсе будуць прадстаўлены тэхналогіі будучыні
  2019-10-14 15:28:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

20 кастрычніка ў горадзе Учжэнь пачне сваю работу 6-ы сусветны інтэрнэт-кангрэс. Па паведамленні аргкамітэта мерапрыемства, канферэнцыю, на якім будзе прадстаўлены шэраг новага высакатэхналагічнага абсталявання, можна назваць «абноўленым фарматам» Сусветнага інтэрнэт-кангрэса. Так, будзе прадстаўлена больш за 60 інтэлектуальных распрацовак, такіх як дыстанцыйнае кіраванне беспілотнымі аўтамабілямі і кантроль за чалавечым целам з дапамогай радыёхваляў міліметровага дыяпазону. Акрамя таго, на канферэнцыі ў ліку першых будзе апрабавана поўнае пакрыццё фарматам сувязі 5G.

Інтэр'ер новага выставачнага павільёна інтэрнэт-кангрэса выкананы ў чорна-белай гаме, якая нагадвае колеры традыцыйнай забудовы Учжэня. Павільён упісаны ў адзіны архітэктурны ансамбль з навакольнымі будынкамі. З дапамогай лічбавай сістэмы кіравання і кантролю ў павільёне выкарыстоўваецца цэлы спектр інтэлектуальных тэхналогій, уключаючы функцыю распазнання твараў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040