Сірыйская ўрадавая армія ўвайшла ў некалькі падкантрольных курдам раёнаў
  2019-10-15 09:12:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Урадавая армія Сірыі ўвайшла ў некалькі раёнаў, раней падкантрольных узначаленаму сірыйскімі курдамі альянсу "Сірыйскія дэмакратычныя сілы", каб супрацьстаяць ваенным дзеянням Турцыі і саюзных сірыйскіх паўстанцаў, якія разгортваюцца на поўначы Сірыі. Пра гэта паведаміла інфармацыйнае агенцтва САНА. У паведамленні ўказана, што раёны, у якія ўвайшлі сірыйскія ўрадавыя войскі, уключаюць гарады Айн-Іса і Табка ў паўночнай правінцыі Рака, а таксама населены пункт Тэль-Тамер у паўночна-ўсходняй правінцыі Хасэке.

Сённяшні дзень стаў шостым з таго моманту, як Турцыя распачала ваенныя дзеянні на поўначы Сірыі. Па паведамленнях САНА, турэцкая армія абстраляла з артылерыі некалькі населеных пунктаў на поўначы правінцыі Хасэке. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040