Лі Кэцян заклікаў да выканання асноўных эканамічных мэтаў
  2019-10-15 09:22:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заклікаў актывізаваць намаганні па забеспячэнні выканання асноўных мэтаў і задач сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Лі Кэцян у Сіане / правінцыя Шэньсі, Паўночна-Заходні Кітай/ быў старшынёй на нарадзе кіраўнікоў некаторых правінцыйных урадаў па пытаннях бягучай эканамічнай сітуацыі. Ён адзначыў, што ў гэтым годзе ва ўмовах яшчэ больш складанай міжнароднай абстаноўкі і запаволення глабальнага эканамічнага росту кітайская эканоміка захавала агульную стабільнасць, дзякуючы ўстойліваму прагрэсу ў структурных пераўтварэннях і пастаяннаму паляпшэнню матэрыяльных умоў жыцця людзей.

Паводле яго слоў, для дасягнення штогадовых мэтаў Кітаю неабходна надаваць больш увагі стабілізацыі эканамічнага росту і падтрыманню эканамічных паказчыкаў у разумных межах, раскрыць большы патэнцыял попыту на ўнутраным рынку і стымуляваць эфектыўны попыт на інвестыцыі і спажыванне.

Кітай павінен актывізаваць намаганні па павышэнні ўстойлівасці эканомікі, пераадоленні ціску, павелічэнні занятасці, падтрыманні стабільных цэн і абароне матэрыяльных умоў жыцця людзей, адзначыў Лі Кэцян.

Ён падкрэсліў неабходнасць рэалізацыі розных мер, каб знізіць падаткі і пошліны, скараціць выдаткі фінансавання, а таксама выкарыстоўваць інструменты антыцыклічнай палітыкі рэгулявання.

Ён заявіў, што Кітай будзе садзейнічаць мясцовым урадам выпускаць спецыяльныя аблігацыі і заахвочваць прыватныя інвестыцыі.

У працэсе пастаяннага паскарэння стварэння арыентаванай на рынак, заснаванай на заканадаўстве дзелавога асяроддзя міжнароднага маштабу, аптымізацыі адміністрацыйных працэдур і паляпшэння інавацыйных магчымасцяў прадпрыемстваў Кітай павінен стымуляваць развіццё прамысловага Інтэрнэту і садзейнічаць павышэнню ўзроўню і трансфармацыі вытворчых кампаній, адзначыў Лі Кэцян.

Ён таксама заклікаў прыкласці намаганні для забеспячэння высокага ўзроўню адкрытасці і міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне гандлю і інвестыцый, дадаўшы, што Кітай павінен надаваць прыярытэтную ўвагу пытанням занятасці і ўзмацняць падтрымку працаўладкавання выпускнікоў універсітэтаў, ветэранаў і тых, хто сутыкаецца з цяжкасцямі з атрыманнем працы. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040