Кітайскі ледакол "Сюэлун" гатовы да экспедыцыі ў Антарктыку пасля капітальнага рамонту
  2019-10-15 09:27:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі ледакол "Сюэлун" пасля капітальнага рамонту вярнуўся ў порт Шанхая, адкуль ён адправіцца ў 36-ю па ліку навукова-даследчую экспедыцыю ў Антарктыку, заявіла ў панядзелак Міністэрства прыродных рэсурсаў КНР. Судна адбудзе ў экспедыцыю 22 кастрычніка разам з "Сюэлунам-2" -- першым палярным ледаколам айчыннай вытворчасці.

Трэці з 2007 года рамонт "Сюэлуна" пачаўся на шанхайскай суднаверфі ў траўні. Было выканана каля 400 рамонтных работ, якія ў асноўным былі сканцэнтраваны на корпусе, знешнім пакрыцці, турбінах, электронным абсталяванні, суднавых трубах, а таксама сістэмах паветранага астуджэння і абсталявання. Дзякуючы капітальнаму рамонту і выбарачнаму рамонту ўмацавана канструкцыя корпуса карабля і ўдасканалена даследчае абсталяванне, паведаміла міністэрства.

Кітай набыў "Сюэлун" у Украіны ў 1993 годзе і рэканструяваў яго ў палярнае даследчае судна. Яно здольна пераадольваць лядовую перашкоду таўшчынёй 1,2 метра з хуткасцю руху 1,5 вузла. Пачынаючы з 1994 года "Сюэлун" здзейсніў 22 экспедыцыі ў Антарктыку і дзевяць -- у Арктыку. Найбольш далёкія кропкі, дзе пабывала судна, маюць каардынаты 88,26 градуса паўночнай шыраты і 77,35 градуса паўднёвай шыраты.

11 ліпеня ў Шанхаі ўведзены ў эксплуатацыю першы палярны ледакол кітайскай вытворчасці "Сюэлун-2", які прызначаны для павышэння патэнцыялу краіны ў галіне палярных даследаванняў і экспедыцый. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040