Дзяржаўная электрасеткавая карпарацыя Кітая паведаміла аб завяршэнні стварэння сістэмы інтэрнэту рэчаў за 2 гады
  2019-10-15 15:01:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Маштабная сістэма інтэрнэту рэчаў запрацуе ў Кітаі на працягу двух гадоў, паведамілі ў Дзяржаўнай электрасеткавай карпарацыі Кітая 14 кастрычніка. Яна забяспечыць надзейную эфектыўную сувязь карыстальнікаў і вылічальнай сеткі.

«Інтэрнэт рэчаў дадае новыя функцыі глабальнай сетцы за кошт лічбавых тэхналогій, бесперапынна павышае інтэрактыўнасць і эфектыўнасць працы, падтрымліваючы падлучэнне адзінай базы да розных «рэчаў», -- растлумачыў намеснік кіраўніка аддзела інтэрнэту карпарацыі Ван Фэн.

Прадпрыемства ўжо пачало тэставанне такіх тэхналогій, як мабільны інтэрнэт і штучны інтэлект у некаторых раёнах краіны і на некаторых звёнах сістэмы. Канчатковы ўвод сістэмы ў эксплуатацыю намечаны карпарацыяй на канец 2024 года. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040