МЗС КНР: Кітай і ЗША аднадушныя па пытаннях, звязаных з дасягненнем гандлёва-эканамічнага пагаднення
  2019-10-16 09:31:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

13-ы раўнд кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных кансультацый на высокім узроўні прайшоў у Вашынгтоне. Амерыканскі бок заявіў, што бакі дасягнулі істотнага кансенсусу па першым этапе пагаднення.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан на ведамаснай прэс-канферэнцыі ў аўторак адзначыў, што "тое, пра што гавораць ЗША, адпавядае рэальнаму становішчу спраў і супадае з нашым разуменнем сітуацыі". Бакі таксама аднадушныя па пытаннях, звязаных з дасягненнем гандлёва-эканамічнага пагаднення, дадаў ён.

Паводле яго слоў, гэта пагадненне будзе мець вельмі важнае значэнне, будзе выгадным для Кітая, ЗША і ўсяго свету, а таксама спрыяльным для эканомікі, гандлю і міру. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040