ЕС і Вялікабрытанія дасягнулі новага пагаднення па Brexit
  2019-10-18 09:17:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Еўрапейскі Саюз і Вялікабрытанія дасягнулі новага пагаднення аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕС. Пра гэта паведаміў старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер на сваёй старонцы ў Твітары. "Калі ёсць жаданне, ёсць і здзелка, якая ў нас ёсць! Гэта справядлівае і збалансаванае пагадненне для ЕС і Вялікабрытаніі, і яно з'яўляецца сведчаннем нашай прыхільнасці пошуку рашэнняў", -- сказаў кіраўнік Еўракамісіі за некалькі гадзін да саміту ЕС.

"У нас ёсць новы ўзгоднены пратакол, які забяспечвае мір і стабільнасць на востраве Ірландыя і цалкам абараняе наш адзіны рынак. Я спадзяюся, што зараз мы зможам перасекчы гэту лінію і забяспечыць упэўненасць, якую заслугоўваюць нашы грамадзяне і прадпрымальніцтва", -- адзначыў ён ў прэс-рэлізе, апублікаваным на сайце Еўракамісіі.

Галоўны перамоўшчык ЕС па Brexit Мішэль Барні назваў гэту здзелку "выйгрышнай для ўсіх". "У нас былі складаныя дыскусіі на працягу апошніх дзён. Нам удалося знайсці рашэнні, якія цалкам паважаюць цэласнасць адзінага рынку. Мы стварылі новае і дзейснае рашэнне, каб пазбегнуць жорсткай мяжы і абараніць мір і стабільнасць на востраве Ірландыя. Рашэнне працуе як для ЕС, так і для Вялікабрытаніі, а таксама для людзей і прадпрыемстваў у Паўночнай Ірландыі", -- сказаў М.Барні ў прэс-рэлізе.

Услед за рэферэндумам у чэрвені 2016 года, па выніках якога 52% прагаласаваўшых падтрымалі выхад Вялікабрытаніі з ЕС, брытанскі ўрад, спаслаўшыся на артыкул 50 Дамовы аб Еўрапейскім саюзе, пачаў двухгадовы працэс па яе выхадзе з ЕС. У сувязі з тым, што брытанскі парламент адмовіўся ратыфікаваць дакументы, узгодненыя паміж былым прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Тэрэзай Мэй і ЕС, то ўказаны тэрмін працягваўся двойчы. Дзеючы прэм'ер-міністр Б. Джонсан настойвае на тым, каб Вялікабрытанія пакінула ЕС 31 кастрычніка са здзелкай або без яе. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040