Турцыя пагадзілася спыніць агонь на поўначы Сірыі-віцэ-прэзідэнт ЗША
  2019-10-18 09:37:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША і Турцыя дасягнулі пагаднення аб тым, што Турцыя спыніць агонь на поўначы Сірыі. Пра гэта ў турэцкай сталіцы Анкары паведаміў віцэ-прэзідэнт ЗША Майкл Пенс.

На прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам М. Пенс заявіў, што перамір'е ўводзіцца на 5 дзён, каб курдскія апалчэнцы змаглі адвесці свае войскі, у той час як санкцыі супраць Анкары будуць адмененыя, як толькі агонь будзе спынены.

9 кастрычніка Турцыя пачала ваенную аперацыю супраць курдскіх апалчэнцаў на поўначы Сірыі, каб "засцерагчы сваю мяжу і палегчыць вяртанне сірыйскіх бежанцаў, што схаваліся на турэцкай тэрыторыі ". --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040