ВУП Кітая вырас на 6,2% у першыя тры кварталы 2019 года
  2019-10-18 15:16:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
У першыя тры кварталы 2019 года ВУП Кітая вырас на 6,2% у гадавым вылічэнні прыкладна да 69,78 трлн юаняў, паведаміла ў пятніцу Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне КНР. Тэмпы росту адпавядалі мэтаваму паказчыку ў 6-6,5%, вызначанаму ўрадам на 2019 год. У трэцім квартале ВУП краіны вырас на 6%.

Эканоміка Кітая ў цэлым стабільная, заявіў прадстаўнік ДСУ Маа Шэн'юн на прэс-канферэнцыі. Паводле яго слоў, аб'ём вытворчасці ў сферы паслуг, на долю якога прыпадае 54% агульнага ВУП, вырас на 7% у першыя дзевяць месяцаў бягучага года, а ў першасным і другасным сектарах эканомікі -- на 2,9 і 5,6 працэнтаў адпаведна.

Спажыванне працягвала заставацца галоўнай апорай стымулявання попыту. У студзені-верасні каэфіцыент укладу канчатковага спажывання ў рост кітайскай эканомікі дасягнуў 60,5%. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040