Сі Цзіньпін накіраваў віншавальную тэлеграму на адрас 3-га форуму эканамічнага развіцця і супрацоўніцтва паміж Кітаем і астраўнымі дзяржавамі Ціхага акіяна
  2019-10-21 15:48:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак у сталіцы Самоа адкрыўся 3-ці форум эканамічнага развіцця і супрацоўніцтва паміж Кітаем і астраўнымі дзяржавамі Ціхага акіяна. Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў форуму віншавальную тэлеграму, у якой адзначыў, што ў лістападзе 2018 года ён сустрэўся з лідарамі астраўных дзяржаў Ціхага акіяна ў Папуа-Новай Гвінеі. Бакі аднадушна пагадзіліся падняць двухбаковыя адносіны на ўзровень усебаковага стратэгічнага партнёрства, які характарызуецца ўзаемнай павагай і сумесным развіццём, што адкрыла новы этап у адносінах паміж Кітаем і астраўнымі дзяржавамі Ціхага акіяна.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што правядзенне форуму з'яўляецца важным кансенсусам, дасягнутым паміж Кітаем і лідарамі ціхаакіянскіх астраўных дзяржаў. Ён выказаў спадзяванне, што бакі ў поўнай меры скарыстаюцца гэтай важнай платформай, будуць умацоўваць дыялог, абмены і супрацоўніцтва ў мэтах садзейнічання больш актыўнаму развіццю сувязяў паміж бакамі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040