Кітай заклікаў да распрацоўкі адзіных глабальных стандартаў у новых тэхналогіях
  2019-10-22 10:09:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай выступае за распрацоўку адзіных глабальных стандартаў ва ўжыванні новых тэхналогій, у тым ліку – у сферы новыъ крыніц энергіі. Пра гэта гаворыцца ў звароце старшыні КНР Сі Цзіньпіна да ўдзельнікаў 83-га пасяджэння Міжнароднай электратэхнічнай камісіі, што адкрылася 21 кастрычніка ў Шанхаі.

Сі Цзіньпін адзначыў, што ў цяперашні час зялёнае і нізкавугляроднае развіццё стала агульнай мэтай чалавецтва. Інтэграцыя новых тэхналогій, такіх як штучны інтэлект, вялікія даныя, 5G і выпрацоўка электрычнасці з новых крыніц энергіі патрабуе распрацоўкі і прымянення міжнародных стандартаў у адпаведных галінах і ўмацавання глабальнага супрацоўніцтва.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай надае вялікае значэнне працы па стандартызацыі, актыўна прасоўвае прымяненне міжнародных стандартаў, прасоўвае высокатэхналагічныя інавацыі, спрыяе адкрытасці на высокім узроўні. Кітай будзе і надалей актыўна падтрымліваць міжнародную дзейнасць па стандартызацыі і ўдзельнічаць у ёй, гатовы супрацоўнічаць з іншымі краінамі ў мэтах пастаяннага ўдасканалення сістэмы міжнародных стандартаў і структуры кіравання.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040