ЗША захаваюць абмежаваную амерыканскую вайсковую прысутнасць у Сірыі -- Д. Трамп
  2019-10-23 16:06:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША захаваюць абмежаваную вайсковую прысутнасць у Сірыі, каб забяспечыць "бяспеку" нафтавых радовішчаў на тэрыторыі Сірыі. Пра гэта ў панядзелак заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на пасяджэнні свайго кабінета.

  Паводле яго слоў, Ізраіль і Іарданія таксама папрасілі Вашынгтон захаваць невялікі кантынгент вайскоўцаў у іншай частцы Сірыі. Аб маштабах і тэрмінах размяшчэння вайскоўцаў не паведаміла.

  Д. Трамп адзначыў, што акрамя вышэйзгаданых прычын у амерыканскіх войскаў няма падставы для захавання сваёй ваеннай прысутнасці ў Сірыі. Ён шмат разоў заяўляў раней, што ў канчатковым выніку ўсе амерыканскія вайскоўцы вернуцца на радзіму, і гэта з'яўлялася яго перадвыбарным абяцаннем.

  Газета "Вашынгтон пост" таксама паведаміла ў панядзелак са спасылкай на амерыканскага чыноўніка, што кантынгент нафтавых радовішчаў Сірыі амерыканскіх войскаў, якія засталіся ў раёне, складае каля 200 чалавек.

Паводле паведамленняў іншых амерыканскіх СМІ, гэта другі кампраміс Д. Трампа па вывадзе войскаў з Сірыі. У снежні мінулага года ён запатрабаваў неадкладнага вываду з Сірыі каля 2 тыс. амерыканскіх вайскоўцаў, аднак прыкладна 1 тыс. салдат па-ранейшаму засталіся на сірыйскіх тэрыторыях.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040