КНР сумленна і адкрыта дзейнічае на міжнароднай арэне - Ван І
  2019-10-24 10:58:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Дзяржсавета, міністр замежных спраў КНР Ван І ў аўторак на сумеснай прэс-канферэнцыі з членам Федэральнага савета, кіраўніком МЗС Швейцарыі Ігнаціа Касісам адказаў на пытанне аб тым, як ставіцца да беспадстаўнай крытыкі з боку амерыканскіх палітыкаў.

  Адказваючы на гэтае пытанне, Ван І адзначыў, што КНР з'яўляецца адказнай дзяржавай, якая сумленна і адкрыта дзейнічае на міжнароднай арэне і прыкладае намаганні па абароне міру і садзейнічанні развіццю. Паводле яго слоў, Кітай з'яўляецца буйной краінай, якая развіваецца, мэтай яе развіцця з'яўляецца паляпшэнне ўзроўню жыцця кітайскага народа.

  Ён заявіў, што КНР не з'яўляецца агрэсіўнай краінай, ніколі не ініцыявала знешніх войнаў і не займала ні пядзі зямлі іншых дзяржаў. Што тычыцца тэрытарыяльных спрэчак або канфліктаў правоў і законных інтарэсаў, якія існуюць паміж Кітаем і некаторымі краінамі, то кітайскі бок заўсёды настойваў на мірным урэгуляванні шляхам дыялогу і перамоваў, а таксама на недапушчальнасці прымянення сілы або пагрозы яе прымянення, падкрэсліў Ван І.

  КНР ніколі не ставіць сябе вышэй за астатніх, імкнецца да супрацоўніцтва і ўзаемнага выйгрышу. Кітай не развівае сам сябе, на працягу многіх гадоў яго ўклад у сусветную эканоміку захоўваецца на ўзроўні каля 30 %, ён стаў асноўным рухавіком росту сусветнай эканомікі.

  КНР ніколі не парушае правілы і не выходзіць з міжнародных пагадненняў. Кітай рашуча выконвае свае міжнародныя абавязацельствы і трымае сваё слова. Кітай таксама з'яўляецца другой дзяржавай па аб'ёму ўзносаў у бюджэт ААН і міратворчых аперацый, паведаміў кіраўнік МЗС Кітая.

  Кітай ніколі "не крыўдзіў маленькіх" і не ўмешваўся ва ўнутраныя справы іншых краін. КНР настойвае на раўнапраўі паміж вялікімі і малымі краінамі, на ўзаемнай павазе паміж імі.

  Кітай ніколі не перакладаў свае пытанні на іншыя краіны. КНР выступае супраць прыярытэту ўнутраных законаў над нормамі міжнароднага права і супраць увядзення аднабаковых санкцый у дачыненні да іншых краін. Дзякуючы ўласным намаганням Кітай актыўна прыстасоўваецца і далучаецца да глабалізацыі, належным чынам вырашае пытанні незбалансаванага развіцця, старанна ажыццяўляе ўстойлівае развіццё. У наступным годзе Кітай ліквідуе абсалютную галечу, і ўсе 1,4 млрд кітайцаў будуць жыць у сярэднезаможным грамадстве. Гэта стане цудам у гісторыі чалавечай цывілізацыі.

  Ван І адзначыў, што некаторыя неаднаразова прычэпвалі на Кітай такія ярлыкі, як "пазыковая пастка", "парушэнне правоў чалавека" і "парушэнне вяршэнства закона". Хлусня, нават калі яе паўтарыць некалькі разоў, ніколі не стане праўдай і толькі дэманструе тое, што такія людзі не могуць змірыцца з развіццём Кітая і шчаслівым жыццём кітайскага народа. Народ Кітая працягне пад кіраўніцтвам КПК рухацца наперад па шляху мадэрнізацыі і ўносіць ўклад у мір ва ўсім свеце, развіццё і прагрэс чалавецтва.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040