Лі Кэцян сустрэўся з намеснікам старшыні Еўракамісіі, вярхоўным прадстаўніком ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Ф. Магерыні
  2019-10-25 11:15:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у Доме народных сходаў у Пекіне правёў сустрэчу з намеснікам старшыні Еўракамісіі, вярхоўным прадстаўніком ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Федэрыкай Магерыні.

Лі Кэцян станоўча ацаніў пазітыўны ўклад Ф. Магерыні, які ўносіцца ёю ў рамках сваёй кампетэнцыі ў паглыбленне кітайска-еўрапейскіх адносін. Ён адзначыў, што Кітай і Еўропа маюць шырокія агульныя інтарэсы. Кітайскі бок цалкам падтрымлівае працэс еўрапейскай інтэграцыі, а таксама спадзяецца ўбачыць згуртаваны і квітнеючы Еўрапейскі Саюз. Кітайскі прэм'ер адзначыў, што бакам варта няўхільна прытрымлівацца курсу на двухбаковую адкрытасць і факусавацца на сумесным развіцці. Акрамя таго, неабходна збліжаць узаемадзеянне і каардынацыю ў буйных міжнародных і рэгіянальных пытаннях, садзейнічаць новаму, яшчэ больш маштабнаму развіццю кітайска-еўрапейскіх адносін і супрацоўніцтва.

Ф. Магерыні, са свайго боку, адзначыла, што ў красавіку гэтага года паспяхова прайшла сустрэча кіраўнікоў Кітая і ЕС. Вынікі гэтай сустрэчы у цяперашні час атрымліваюць актыўнае ўвасабленне. 2020 з'яўляецца важным годам для Еўрапейска-кітайскіх адносін. Інстытуты Еўрапейскага Саюза новага склікання захаваюць пераемнасць палітычнага курсу ў дачыненні да Кітая, працягнуць аддаваць прыярытэтнае месца адносінам з Кітаем у знешняй палітыцы ЕС.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040