Верхавод ІД ліквідаваны падчас амерыканскай ваеннай аперацыі ў Сірыі - Трамп
  2019-10-28 17:14:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у нядзелю, што верхавод "Ісламскай дзяржавы" / ІД / Абу Бакр аль-Багдадзі быў ліквідаваны падчас амерыканскай ваеннай аперацыі ў Сірыі.

Выступаючы ў Белым доме, Д. Трамп заявіў, што сілы спецыяльных аперацый ЗША правялі ноччу ў суботу рэйд у дачыненні да аль-Багдадзі на паўночным захадзе Сірыі, падчас якога аль-Багдадзі наклаў на сябе рукі.

Ніхто з амерыканцаў не загінуў падчас аперацыі, распавёў Д. Трамп.

48-гадовы Багдадзі / сапраўднае імя Ібрахім Авад аль-Бадры / абвясціў аб стварэнні "халіфата", або т. зв. "Ісламскай дзяржавы" у чэрвені 2014 года.

У 2016 годзе Дзяржаўны дэпартамент ЗША абвясціў узнагароджанне да 25 млн долараў за інфармацыю, якая магла б прывесці да яго затрымання або ліквідацыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040