Xiamen Airlines адкрылі прамыя авіязносіны паміж Цюаньчжоу і філіпінскім горадам Кларк
  2019-10-29 13:12:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

28 кастрычніка рэйсавы самалёт кітайскай авіякампаніі Xiamen Airlines у першай палове дня вылецеў з горада Цюаньчжоу / прав. Фуцзянь, Паўднёва-Усходні Кітай / і прыбыў у філіпінскі горад Кларк, што азнаменавала афіцыйнае адкрыццё прамых паветраных зносін паміж двума гарадамі.

Па наяўнай інфармацыі, рэйс Xiamen Airlines па маршруце Цюаньчжоу-Кларк і назад здзяйсняецца на самалёце Boeing 737 кожныя панядзелак, сераду і пятніцу.

Горад Кларк знаходзіцца ў 95 км на поўночны захад ад Манілы і з'яўляецца адным са зборна-размеркавальных цэнтраў міжнароднага турызму і гандлёва-лагістычнай базай у цэнтральнай частцы вострава Лусон Філіпінскага архіпелага.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040