Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
  2019-10-29 13:13:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Маючая адбыцца паездка прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд мае велізарную важнасць для ўзмацнення супрацоўніцтва паміж краінамі-членамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва / ШАС / і паміж краінамі Усходняй Азіі, а таксама для ўмацавання адносін КНР з Узбекістанам і Тайландам. Пра гэта заявілі кітайскія афіцыйныя асобы.

Падчас паездкі 1-5 лістапада Лі Кэцян прыме ўдзел у 18-й сустрэчы Савета кіраўнікоў урадаў краін ШАС у сталіцы Узбекістана Ташкенце, зробіць афіцыйны візіт ва Узбекістан, прыме ўдзел у 22-й сустрэчы кіраўнікоў Кітая і краін АСЕАН / фармат 10 + 1/, 22-й сустрэчы кіраўнікоў краін АСЕАН, Кітая, Японіі і Рэспублікі Карэя / фармат 10 + 3 / і 14-м Усходнеазіяцкім саміце ў сталіцы Тайландскім Бангкоку, а таксама зробіць афіцыйны візіт у Тайланд.

Як паведаміў памочнік міністра замежных спраў КНР Чэнь Сяадун, на сустрэчы кіраўнікоў урадаў краін ШАС Лі Кэцян выкладзе ідэі старшыні КНР Сі Цзіньпіна аб сацыялізме з кітайскай спецыфікай у новую эпоху і падзеліцца з удзельнікамі вопытам паспяховага дзяржаўнага будаўніцтва за 70 гадоў існавання Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Па словах Чэнь Сяадуна, Лі Кэцян дэталёва абмяркуе з кіраўнікамі краін-членаў пытанні ўзмацнення згуртаванасці і ўзаемнага даверу, калектыўнага будаўніцтва "пояса і шляху" і супрацоўніцтва ў такіх галінах, як эканоміка і гандаль, вытворчыя магутнасці, транспартна-камунікацыйная ўзаемазвязанасць, фінансы, інвестыцыі і гуманітарныя абмены.

Маючы адбыцца візіт стане першым афіцыйным візітам Лі Кэцяна ва Узбекістан, сказаў Чэнь Сяадун і адзначыў, што прэм'ер Дзяржсавета абмяркуе з узбекскім бокам рэалізацыю дасягнутых кіраўнікамі дзвюх краін важных дамоўленасцяў, стымуляванне развіцця двухбаковых адносін, міжнародныя і рэгіянальныя пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Бакі падпішуць шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве ў розных сферах, уключаючы эканоміку і гандаль, інвестыцыі, навуку і тэхналогіі, мытню.

Чэнь Сяадун паведаміў, што на сустрэчы з кіраўнікамі ўсходнеазіяцкіх краін Лі Кэцян падрабязна выкладзе палітычныя прапановы Кітая па ўсходнеазіяцкім супрацоўніцтве і выступіць больш чым з 20 новымі ініцыятывамі па паглыбленні кааперацыі ў рамках розных механізмаў.

Па словах памочніка міністра камерцыі КНР Лі Чэнгана, цяперашняя сустрэча кіраўнікоў краін Усходняй Азіі ўмацуе кансэнсус, паглыбіць супрацоўніцтва, узмоцніць рэгіянальную эканамічную інтэграцыю, акажа садзейнічанне агульнаму росквіту і развіццю рэгіёна і пашле пазітыўны сігнал аб прыхільнасці мультылатэралізму і свабоднаму гандлю, пабудове адкрытай сусветнай эканомікі.

Чэнь Сяадун адзначыў, што афіцыйны візіт Лі Кэцяна ў Тайланд, які з'яўляецца для Кітая традыцыйным дружалюбным суседам і важным партнёрам па супрацоўніцтве ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях", стане другім за 6 гадоў.

Падчас візіту прэм'ер Дзяржсавета падрабязна абмяркуе з кіраўнікамі Тайланда пытанні двухбаковых адносін і супрацоўніцтва. Бакі апублікуюць сумесную міжурадавую заяву для прэсы і падпішуць дакументы аб супрацоўніцтве ў такіх галінах, як тэхналогіі і электронная камерцыя.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040