У Ціндаа будзе створана Дэманстрацыйная зона рэгіянальнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Кітаем і ШАС
  2019-10-29 13:15:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дэманстрацыйная зона рэгіянальнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Кітаем і Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва /ШАС/ будзе створана на тэрыторыі Зоны эканамічнага і тэхналагічнага развіцця павета Цзяачжоу горада Ціндаа /правінцыя Шаньдун, Усходні Кітай/.

Міністэрства камерцыі КНР сёння прадставіла генеральны план, у якім пералічыла 4 асноўныя задачы па стварэнні дэманстрацыйнага цэнтра, а менавіта ўстанова рэгіянальнага лагістычнага цэнтра, будаўніцтва сучаснага гандлёвага цэнтра, садзейнічанне супрацоўніцтву ў галіне вытворчых магутнасцяў і будаўніцтва цэнтра двухбаковых інвестыцый, а таксама будаўніцтва цэнтра для ажыццяўлення абменаў у сферы бізнесу, турызму і культуры.

У якасці кароткатэрміновай мэты намечана будаўніцтва марскога порта для абслугоўвання Азіяцка-Ціхаакіянскага рынку і стварэнне паказальнага раёна ў галіне абменаў і супрацоўніцтва паміж гарадамі краін-членаў ШАС, адзначаецца ў плане.

Сярэднетэрміновая і доўгатэрміновая мэты заключаюцца ў стварэнні пілотнай зоны для двухбаковых інвестыцый і інавацый у гандлёвай сістэме краін-удзельніц ШАС, якая паслужыць аб'яднаўчай пляцоўкай для прадпрыемстваў, што дазваляе пачаць свой бізнэс, і наватарскай платформай для рэгіянальнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях", адзначаецца ў дакуменце.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040