Кітай заклікаў ЗША спыніць падаўляць дзейнасць кітайскіх кампаній
  2019-10-30 14:50:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў КНР 29 кастрычніка заклікаў ЗША адмовіцца ад пашыранага тлумачэння сваёй нацыянальнай бяспекі і спыніць беспадстаўна падаўляць дзейнасць некаторых кітайскіх кампаній.

"Мы рашуча выступаем супраць спробаў ЗША злоўжываць сваёй дзяржаўнай уладай і без усялякіх на тое прычын душыць дзейнасць некаторых кітайскіх кампаній. Падобны эканамічны ціск супярэчыць прынцыпам рынкавай эканомікі, у якой ЗША заўсёды лічылі сябе лідарам, і не можа атрымаць адабрэнне з боку сусветнай супольнасці", - заявіў на прэс-брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан.

Гэн Шуан зрабіў гэтую заяву ў адказ на пытанне пра запланаванае на лістапад галасаванні Федэральнай камісіі па сувязі ЗША па пытанні аб прысваенні кампаніям Huawei і ZTE статусу суб'ектаў, якія пагражаюць амерыканскай нацыянальнай бяспецы. Калі такі статус будзе прысвоены, то аператары сувязі, якія працуюць у сельскай мясцовасці ЗША, пазбавяцца права выкарыстоўваць дзяржаўныя сродкі ў памеры 8,5 млрд долараў для закупкі абсталявання кампаній Huawei і ZTE.

Спаслаўшыся на паведамленні амерыканскіх СМІ, Гэн Шуан адзначыў, што, паводле даных Асацыяцыі бесправадной сувязі ў сельскіх раёнах ЗША, абсталяваннем Huawei і ZTE ў сваіх сетках карыстаюцца 25% аператараў, што з'яўляюцца членамі гэтай Асацыяцыі, і замена гэтага абсталявання абыйдзецца ім у суму ад 800 млн да 1 млрд долараў.

Па словах Гэн Шуана, забарона на эксплуатацыю абсталявання Huawei і ZTE ударыць па інтарэсах амерыканскіх кампаній і спажыўцоў.

Ён таксама дадаў, што большасць краін свету добра памятае пра сітуацыю з праграмай PRISM і кампаніяй Alstom, аднак ЗША да гэтага часу не далі сусветнай супольнасці пэўных тлумачэнняў з гэтай нагоды.

Гэн Шуан заклікаў ЗША стварыць сумленнае, справядлівае і недыскрымінацыйнае асяроддзе для кітайскіх кампаній, якія працуюць на іх тэрыторыі, а таксама прыкласці больш намаганняў для павышэння ўзаемнага даверу і паглыблення супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040