Пастаянны прадстаўнік КНР выступіў з аспрэчаннем абвінавачванняў у адрас Кітая з боку ЗША і некаторых іншых з нагоды Сіньцзяна
  2019-10-30 16:10:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

29 кастрычніка пастаянны прадстаўнік Кітая ў ААН Чжан Цзюнь выступіў з рэзкім аспрэчаннем неабгрунтаваных абвінавачванняў у адрас Кітая па пытаннях, звязаных з Сіньцзянам, з боку ЗША і некаторых іншых краін.

Чжан Цзюнь падкрэсліў, што ЗША і некаторыя іншыя краіны вылучаюць неабгрунтаваныя абвінавачванні, груба ўмешваюцца ва ўнутраныя справы Кітая і наўмысна правакуюць канфрантацыю. Кітай выступае супраць падобных выступленняў. Прэвентыўныя меры Кітая па барацьбе з тэрарызмам і дерадыкалізацыяй у Сіньцзяне зроблены ў адпаведнасці з заканадаўствам і з улікам грамадскай думкі, гэта тычыцца пытанняў правоў чалавека і тым больш не мае нічога агульнага з нацыянальнай дыскрымінацыяй, што можа пацвердзіць міжнародная супольнасць. Кітай заклікае ЗША і адпаведныя краіны не ўваходзіць у супрацьстаянне з усёй сусветнай супольнасцю і не ісці па ілжывым шляху. «Мы таксама павінны нагадаць гэтым краінам, што ніякая сіла не зможа спыніць прагрэсу кітайскага народа, заўтрашні дзень Кітая абавязкова будзе яшчэ больш выдатным!».

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040