Прадстаўнік МЗС КНР асудзіў выказванні прадстаўнікоў ЗША, Вялікабрытаніі і іншых краін па пытанні Сіньцзяна
  2019-10-31 16:19:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан у сераду асудзіў выказванні прадстаўнікоў ЗША, Вялікабрытаніі і іншых краін па пытанні Сіньцзяна, дадаўшы, што нападкі і ачарненні ў дачыненні да Кітая не сустракаюць падтрымкі і не прынясуць выніку.

На чарговай прэс-канферэнцыі Гэн Шуан паведаміў, што 29 кастрычніка на пасяджэнні Трэцяга камітэта ГА ААН ЗША, Вялікабрытанія і некаторыя іншыя заходнія краіны займаліся ачарненнем Кітая ў сувязі з пытаннем Сіньцзяна. На тым жа пасяджэнні больш за 60 краін выказалі сваю падтрымку пазіцыі кітайскага боку адносна сіньцзянскага пытання, адобрылі прагрэс Кітая ў галіне правоў чалавека і палітыку аб кіраванні Сіньцзянам, а таксама выступілі супраць ўмяшання ва ўнутраныя справы краіны на падставе таго, што яны клапоцяцца аб правах чалавека.

Па словах кітайскага дыпламата, прынятыя Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёнам меры ў сферы прафесійнай адукацыі і падрыхтоўкі, якія маюць на мэце барацьбу з тэрарызмам і экстрэмізмам, у вялікай ступені палепшылі бяспеку ў Сіньцзяне. На працягу трох гадоў там не было гвалтоўных тэрарыстычных актаў, адзначаліся сацыяльная стабільнасць і этнічнае адзінства, людзі жылі ў міры і дастатку.

"Мы заклікаем ЗША, Вялікабрытанію і іншыя краіны не скажаць факты", - адзначыў Гэн Шуан.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040