Справа аб гібелі 39 мігрантаў у Эсэксе: забабоны і факты
  2019-11-04 11:14:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Увечары 1 лістапада па мясцовым часе, паліцыя брытанскага графства Эсэкс паведаміла, што ўсе 39 загінуўшых мігрантаў, чые целы былі знойдзены 23 кастрычніка ў грузавіку, апынуліся грамадзянамі В'етнама.

10 дзён таму справа аб гібелі мігрантаў у Эсэксе ўзрушыла ўвесь свет. У той час, калі ўсе аплаквалі скон 39 чалавек, некаторыя заходнія СМІ паспяшаліся з высновамі, заявіўшы голасна аб тым, што 39 загінуўшых з'яўляюцца кітайцамі. 25 кастрычніка журналіст CNN Давід Клавер (David Culver) падчас чарговай прэс-канферэнцыі МЗС КНР пачаў з пытання, якое гучала наступным чынам: «За 70 гадоў краіна дамаглася вялікіх поспехаў, чаму ж жыхары Кітая такім экстрэмальна небяспечным спосабам пакідаюць краіну, якія іх матывы ? Як свету разумець гэты інцыдэнт? ».

Гэта сфабрыкаванае пытанне (Fake Questions) паказвае, што CNN знарок распаўсюджваў бяздоказна інфармацыю пра тое, што з сістэмай кіравання ў Кітаі адбываецца нешта нядобрае.

Відавочна, CNN і асобныя заходнія СМІ доўгія гады прытрымліваюцца такой логікі: кожнае пытанне, звязанае з Кітаем, гэта не што іншае, як «першародны грэх» краіны. Наогул няма колькасці падобных пытанняў: 28 жніўня, паліцыя Сянгана на прэс-канферэнцыі пацвердзіла, што інфармацыя CNN не адпавядае рэчаіснасці. На сайце тэлеканала размясцілі відэа пад загалоўкам «Паліцыя Сянгана выкарыстоўвае кактэйлі Молатава і вадамёты супраць пратэстуючых». Сянганскія вартавыя парадку даказалі: апублікаваны ролік - вынік мантажу з мэтай ачарніць іх дзеянні. У арыгінальным відэа менавіта дэманстранты кідаюць бутэлькі з запальнай сумессю ў паліцэйскіх. Пасля таго, як факты былі выкрытыя, віцэ-прэзідэнт CNN і кіраўнік Сянганскага бюро CNN Роджэр Кларк папрасілі прабачэння ў праваахоўнікаў асаблівага адміністрацыйнага раёна за некарэктна пададзеную інфармацыю. Адказная асоба дзяржкіравання па справах прэсы Егіпта адзначыў, што неправераныя звесткі CNN з нагоды справы аб гібелі мігрантаў у брытанскім грузавіку іх не здзіўляюць, бо канал часта выпускае ў эфір падобныя сюжэты адносна краін Блізкага Усходу.

Паважаць факты і развейваць забабоны - адказнасць СМІ. Вынікі расследавання справы аб гібелі мігрантаў у брытанскім грузавіку дазволілі ўсяму свету дакапацца да сутнасці некаторых заходніх СМІ. 30 кастрычніка сінгапурская газета «Ляньхэ цзаабаа» апублікавала артыкул, дзе крытыкуюцца забабоны заходніх СМІ.

Як сказаў французскі філосаф Вальер: «Прадузятасць - прычына глупства (Prejudice is the reason of fools)». З нагоды фальшывых пытанняў і навін варта парэкамендаваць: перш чым сыпаць папрокамі, неабходна для пачатку разабрацца ў сітуацыі. Не давайце забабонам затуманьваць вочы, інакш простае невуцтва можа ператварыцца ў амаральнасць.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040