На старонках грэчаскай газеты апублікаваны артыкул Сі Цзіньпіна
  2019-11-11 10:29:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

10 лістапада, напярэдадні дзяржаўнага візіту ў Грэцыю Сі Цзіньпіна, грэчаская газета «Катымерыні» апублікавала артыкул старшыні КНР, дзе ён напісаў, што вельмі рады па запрашэнні прэзідэнта Грэцыі Пракопіса Паўлопуласа здзейсніць дзяржаўны візіт у гэту цудоўную краіну. У 2014 годзе ён ужо быў у Грэцыі -- праездам, на востраве Радос. «Я шчыра рады таму, што яшчэ раз пабываю ў гэтай цудоўнай краіне», -- падкрэсліў ён.

Павосдле слоў старшыні КНР, вялікія старажытныя культуры Грэцыі і Кітая маюць шмат агульнага. З 1972 года пасля ўсталявання дыпламатычных адносін паміж КНР і Грэцыяй, і пачынаючы з 2006 года, калі паміж краінамі былі ўсталяваны адносіны ўсеабдымнага стратэгічнага партнёрства, бакі нязменна прытрымліваюцца ўзаемнай павагі і даверу, са стратэгічнай вышыні і з пункту гледжання перспектыў развіваюць міждзяржаўныя сувязі. Дзве краіны настойваюць на супрацоўніцтве і ўзаемным выйгрышы і садзейнічаюць узаемадзеянню ў сферы гандлю, інвестыцый і інфраструктурнага будаўніцтва, у якім да гэтага часу дасягнуты вялікія поспехі.

«Я спадзяюся ў ходзе візіту разам з кіраўнікамі Грэцыі акрэсліць план далейшага развіцця кітайска-грэчаскіх адносін», -- напісаў Сі Цзіньпін.

Пры гэтым кіраўнік КНР заявіў, што бакі павінны больш актыўна працаваць у сумеснай рэалізацыі канцэпцыі інтэграцыйнага супрацоўніцтва «Адзін пояс і адзін шлях", у поўнай меры праяўляць рэгіянальныя перавагі Грэцыі і раскрываць яе патэнцыял у галіне марскіх перавозак, садзейнічаць развіццю платформы кітайска-еўрапейскай узаемазвязанасці, падаючы прыклад супрацоўніцтва іншым краінам.

Сі Цзіньпін таксама заклікаў Кітай і Грэцыю да фарміравання міжнародных адносін новага тыпу, якія характарызуюцца ўзаемнай павагай, справядлівасцю, супрацоўніцтвам і ўзаемным выйгрышам, а таксама больш актыўна прасоўваць будаўніцтва чалавечай супольнасці з адзіным лёсам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040