Сі Цзіньпін запатрабаваў прыкласці намаганні для дасягнення ўсебаковага прагрэсу ў развіцці арміі на нізавым узроўні
  2019-11-11 10:33:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін падкрэсліў важнасць намаганняў па садзейнічанні ўсебаковаму прагрэсу ў развіцці ўзброеных сілаў краіны на нізавым узроўні.

У сваёй прамове на пасяджэнні ён папрасіў узброеныя сілы краіны вывучаць і ператвараць у жыццё рашэнні 4-га пленума ЦК КПК 19-га склікання, які адбыўся ў канцы кастрычніка бягучага года. Адзначыўшы, што нізавы ўзровень з'яўляецца асновай усёй працы і баяздольнасці арміі, Сі Цзіньпін сказаў, што КПК заўсёды надае вялікае значэнне ваеннаму будаўніцтву на нізавым узроўні, і, нягледзячы на любыя змены сітуацыі, нельга грэбаваць прынцыпам узмацнення УС краіны нізавога ўзроўню. Ён заклікаў да намаганняў па ўмацаванні УС на нізавым узроўні, якія прыслухоўваюцца і ідуць за КПК. Паводле яго слоў, таксама неабходна пераканацца, што абсалютнае кіраўніцтва КПК арміяй ахопіць нізавы ўзровень і ўсіх ваеннаслужачых.

Сі Цзіньпін таксама падкрэсліў важнасць намаганняў па ператварэнні УС на нізавым узроўні ў сілу, якая здольна змагацца і перамагаць, а таксама прытрымлівацца крытэрыяў баяздольнасці з добрай дысцыплінай і добрасумленнасцю. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040