Другая CIIE завяршылася заключэннем папярэдніх здзелак на суму 71,13 млрд. долараў
  2019-11-11 10:42:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У нядзелю завяршылася Другая Кітайская міжнародная імпартная ЭКСПА (CIIE), на палях якой былі заключаны папярэднія дамовы па набыцці тавараў і паслуг коштам 71,13 млрд. долараў на працягу 12 месяцаў.

Сума вырасла на 23 працэнты ў параўнанні з мінулым годам, паведаміў на прэс-канферэнцыі Сунь Чэнхай, намеснік дырэктара Бюро па арганізацыі CIIE.

Усяго ў ЭКСПА прынялі ўдзел 181 краіна, рэгіён і міжнародная арганізацыя, пры гэтым больш за 3800 прадпрыемстваў прадэманстравалі сваю прадукцыю.

Як заявіў Сунь Чэнхай, шасцідзённае мерапрыемства пад дэвізам "Новая эра, агульная будучыня" прыцягнула больш за 500 тыс. кітайскіх і замежных закупнікоў.

Паводле яго слоў, больш за 230 кампаній з усяго свету зарэгістраваліся на трэцяю CIIE ў Шанхаі, пры гэтым агульная плошча забраніраваных імі выставачных месцаў склала звыш 84 тыс. кв. метраў.

Сярод зарэгістраваных на мерапрыемства наступнага года фігуруюць 80 кампаній або прамысловых лідараў, якія ўваходзяць у спіс Fortune Global 500. Агульная выставачная плошча іх стэндаў зойме больш чым 50 тыс. кв. метраў, дадаў Сунь Чэнхай.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040