Сі Цзіньпін прысутнічаў на вітальным банкеце, які быў наладжаны прэзідэнтам Грэцыі П. Паўлопуласам
  2019-11-12 16:03:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак увечары прэзідэнт Грэцыі Пракопіс Паўлопулас і яго жонка наладзілі ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі ўрачысты прывітальны банкет у гонар старшыні КНР Сі Цзіньпіна і яго жонкі Пэн Ліюань.

П. Паўлопулас заявіў, што Грэцыя і Кітай з'яўляюцца краінамі са старажытнымі цывілізацыямі, а дружалюбныя абмены паміж імі сыходзяць каранямі ў далёкае мінулае. Паводле яго слоў, Грэцыю і Кітай, Еўропу і Кітай цесна звязваюць прапанаваная Кітаем ініцыятыва "Пояс і шлях" і механізм супрацоўніцтва паміж Кітаем і краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што візіт старшыні Сі Цзіньпіна адкрые новую старонку ў дружалюбных адносінах паміж Грэцыяй і Кітаем.

Сі Цзіньпін заявіў, што за 47 гадоў дыпламатычных адносін Кітай і Грэцыю нязменна звязваюць адносіны ўзаемнай павагі і ўзаемаразумення, бакі падтрымліваюць адно аднаго па пытаннях, якія закранаюць ключавыя інтарэсы і найважнейшыя заклапочанасці.

Сі Цзіньпін адзначыў, што вялікі грэчаскі народ зарадзіў алімпійскі рух, пры развіцці кітайска-грэчаскіх адносін таксама неабходна прытрымлівацца алімпійскага дэвізу - "Хутчэй, Вышэй, Мацней". Ён выказаў спадзяванне, што дзве краіны будуць спрыяць развіццю ўсёабдымнага стратэгічнага партнёрства шляхам умацавання практычнага супрацоўніцтва і актывізацыі дыялогу паміж цывілізацыямі, каб унесці новы ўклад у садзейнічанне міру і росквіту на планеце.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040