Сі Цзіньпін заявіў аб безумоўным прыярытэце дружбы і справядлівасці ў абменах паміж краінамі
  2019-11-13 10:05:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін на сустрэчы з былым прем'ерам Грэцыі А.Цыпрасам заявіў, што краіны павінны шанаваць сяброўства і справядлівасць у сваіх абменах. Ён высока ацаніў намаганні А. Цыпраса ў развіцці кітайска-грэчаскай дружбы і супрацоўніцтва ў перыяд яго знаходжання на пасадзе прэм'ер-міністра Грэцыі.

Кітай цвёрда падтрымлівае ўрад і народ Грэцыі ў пераадоленні наступстваў фінансавага крызісу, а таксама ў прасоўванні прагматычнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, указаў Сі Цзіньпін. Паводле яго слоў, ён быў рады ўбачыць, як грэчаская эканоміка аднаўляе тэмпы росту, а двухбаковае супрацоўніцтва прыносіць значны плён -- асабліва знамянальныя новыя поспехі па праекце "Порт Пірэй", які дэманструе ўзаемавыгадныя вынікі. Сі Цзіньпін перакананы, што сумеснае будаўніцтва "Пояса і шляху" дапаможа Грэцыі дасягнуць мэты па ператварэнні краіны ў рэгіянальны транспартна-лагістычны цэнтр, а таксама надасць магутны імпульс супрацоўніцтву паміж Кітаем і краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, пашырыць перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва. Ён таксама спадзяецца, што А. Цыпрас і яго партыя працягнуць падтрымліваць развіццё кітайска-грэчаскіх адносін.

А. Цыпрас паказаў, што ў перыяд яго знаходжання на пасадзе прэм'ер-міністра Грэцыя знаходзілася ў пазыковым крызісе, і што Кітай аказаў падтрымку па выхадзе яго краіны з гэтага крызісу. Грэчаскі народ будзе заўсёды памятаць неацэнную дапамогу Кітая і лічыць кітайскі народ сапраўдным сябрам, указаў А. Цыпрас.

Грэцыя высока шануе кітайскую ініцыятыву "Пояс і шлях" і рада бачыць пазітыўныя зрухі па праекце "Порт Пірэй", які рэалізуецца пры ўдзеле кітайскай кампаніі, паказаў былы прэм'ер-міністр.

Цыпрас таксама адзначыў, што яго партыя гатова ўмацоўваць міжпартыйныя абмены з КПК і працягваць актыўна садзейнічаць развіццю грэчаска-кітайскіх. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040