Анлайн распродаж 11.11 сёлета пабіў усе рэкорды
  2019-11-13 14:04:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Распродаж 11 лістапада ў 2019 годзе пабіў усе рэкорды. Па выніках дня распродажаў вядучыя кітайскія гіганты электроннай камерцыі рапартуюць аб новых рэкордах продажаў. На платформе Tmall было прададзена тавараў на 268 млрд 400 млн юаняў, Jindong Mall атрымаў заказы на суму больш за 200 млрд юаняў, рост агульнай колькасці заказаў інтэрнэт-крамы Suning склаў 76%, у тым ліку аб'ём продажаў праз мабільныя тэлефоны вырас на 459%.

Штогод 11 лістапада ў Кітаі адзначаецца Дзень халасцяка. А не так даўно ў гэты дзень сталі ладзіць распродажы тавараў у інтэрнэце. У якасці ініцыятара гэтай акцыі платформа Tmall, якой валодае Alibaba Group, больш за ўсіх надае ўвагу аб'ёму продажаў. Да поўначы 11 лістапада ён склаў 268 млрд 400 млн юаняў, усталяваўшы чарговы рэкорд. Такіх неверагодных аб'ёмаў продажаў удалося дамагчыся, дзякуючы тэхнічнай падтрымцы. Старшыня праўлення і галоўны выканаўчы дырэктар кампаніі Alibaba Чжан Юн сказаў:

«Нас больш за ўсё цікавяць не лічбы аб'ёму продажу, а ўзровень развіцця тэхналогій, гэта значыць, колькі здзелак здольная апрацаваць сістэма за секунду без якіх-небудзь памылак і збояў у грашовых аплатах, не пераблытаўшы тавары. Толькі гэта забяспечвае паспяховае вядзенне ўсяго бізнэсу. Менавіта тэхналогіі робяць немагчымае магчымым, што дазваляе грамадству зразумець, наколькі сёння высокі ўзровень развіцця лічбавага гандлю ».

Наш карэспандэнт таксама адзначыў, што сёлета даныя, апублікаваныя кампаніяй Alibaba, уключаюць таксама вынікі продажаў на платформе Lazada, якая займае першае месца ў галіновай канкурэнцыі ў такіх краінах Паўднёва-Усходняй Азіі, як Тайланд, Інданэзія і Малайзія. У выніку Lazada стала найбуйнейшай платформай электроннага бізнесу ў рэгіёне. Статыстычныя даныя паказваюць, што ў гэтых краінах вялікім попытам карыстаюцца тавары для маці і нованароджаных, мабільныя тэлефоны і планшэты, а таксама дробная бытавая тэхніка. Тэндэнцыю дыверсіфікаванага развіцця на рынку за межамі Кітая адзначае навуковы супрацоўнік акадэміі міжнароднага гандлю і эканамічнага супрацоўніцтва пры міністэрстве камерцыі КНР Чжоу Мі.

Акрамя растучага замежнага рынку, распродаж 11 лістапада працягвае фіксаваць павышэнне пакупніцкай здольнасці кітайцаў. Напрыклад, даныя іншай вядомай інтэрнэт-крамы Jindong Mall дэманструюць павелічэнне дыяганалі экрана набытых тэлевізараў, у прыватнасці вялікім попытам карыстаюцца тэлевізары са штучным інтэлектам і тэхналогіямі прайгравання малюнка новага пакалення. З 1 па 11 лістапада аб'ём продажу тэлевізараў гэтай інтэрнэт-крамы з экранамі ў 70 цаляў і больш павялічыўся на 400% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, а з ІІ - на 85%. Акрамя таго, назіралася тэндэнцыя павышэння попыту на малую бытавую тэхніку высокага ўзроўню. Рост аб'ёму продажаў касметычных прыбораў коштам больш за 2000 юаняў перавысіў 170%.

У параўнанні з іншымі галінамі, раздробны гандаль праз інтэрнэт у Кітаі дэманструе выдатны ўстойлівы рост. Паводле даных Мінкамерцыі КНР, за першыя тры кварталы гэтага года агульны аб'ём продажаў праз інтэрнэт у краіне склаў 7 трыльёнаў 320 млрд юаняў, павялічыўшыся на 16,8% у параўнанні з папярэднім годам. У тым ліку на 20,5% павялічыўся аб'ём продажаў рэальных тавараў, уклад гэтага паказчыка ў рост агульнага аб'ёму рознічнага гандлю сацыяльных тавараў шырокага спажывання перавысіў 40%.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040