Высокапастаўлены прадстаўнік ААН заклікаў бакі палесціна-ізраільскага канфлікту да спынення агню
  2019-11-14 11:32:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

13 лістапада - Спецыяльны каардынатар ААН па мірным працэсе на Блізкім Усходзе Мікалай Младэнаў выступіў у Ерусаліме з заклікам да Ізраіля і палестынскай групоўкі "Ісламскі джыхад" спыніць агонь.

М. Младэнаў выказаў заклапочанасць нарастаючай з аўторка эскалацыяй канфлікту паміж Ізраілем і "Ісламскім джыхадам". Ён заявіў, што любыя дзеянні, накіраваныя на мірных жыхароў, з'яўляюцца цалкам незаконнымі, ракетныя і мінамётныя ўдары па вялікай колькасці грамадзянскага насельніцтва абсалютна непрымальныя і павінны быць неадкладна спыненыя.

Ён таксама адзначыў, што далейшае развіццё канфлікту паміж Ізраілем і групоўкай "Ісламскі джыхад" вельмі небяспечна, сітуацыя патрабуе неадкладнай дээскалацыі, і ААН у цяперашні час прыкладае да гэтага ўсе намаганні.

12 лістапада ВПС Ізраіля нанеслі ўдар па доме аднаго з лідараў "Ісламскага джыхаду" Бахі Абу аль-Аты ў сектары Газа і знішчылі Б. А. аль-Ату. У адказ на гэта "Ісламскі джыхад" запусціў ракеты па шматлікіх мэтах у Ізраілі. У цяперашні час напружанасць працягвае расці.

Служба экстранай медыцынскай дапамогі Ізраіля паведаміла, што ў выніку ракетных абстрэлаў трое ізраільцян атрымалі асколачныя раненні. У сваю чаргу, ведамства аховы здароўя сектара Газа Палестыны абвясціла, што паветраныя ўдары ізраільскіх ВПС прывялі да гібелі сама меней 23 палестынцаў, яшчэ больш за 70 чалавек былі параненыя.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040